«Чым багаты агарод»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад такой назвай у Астроўскім СДК прайшло свята восені.

На ім адбылося ўшанаванне лепшых гаспадынь падворкаў, была аформлена выстава нацыянальнай садавіны і гародніны і дэгустацыя страў з іх.

У кафэ “Бульбачка” ўдзельнікі мерапрыемства маглі не толькі паспрабаваць бульбяны суп, аладкі з кабачкоў, кашу са скваркамі і іншыя беларускія стравы, але і падсілкавацца травяной гарбатай у фіта-бары.

Увазе прысутных таксама былі прапанаваны нумары мастацкай самадзейнасці. Спонсарам мерапрыемства выступіў прафсаюзны камітэт СВК “Нясвіжскія Астроўкі”. Звяртаючыся да прысутных, старшыня прафкама Г.В.Рыбалтоўская падзякавала супрацоўнікам СДК за добра наладжанае свята і адзначыла, што, дзякуючы такім гаспадыням, як Ганна Шахнер, Алена Шахнер, Наталля Лісоўская і Людміла Залатар, у Астроўках прыгожа і ўтульна. Жанчыны-гаспадыні, акрамя цёплых слоў падзякі за ўзорны парадак на прыся-дзібных участках, атрымалі падарункі прафкама.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.