ДА ВЕДАМА НАСЕЛЬНІЦТВА, КІРАЎНІКОЎ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНІЗАЦЫЙ, СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАЎ!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На тэрыторыі нашага раёна праходзяць магістральныя газа- праводы Ямал-Еўропа, Таржок-Мінск-Івацэвічы і адводы да ГРС “Вішнявец”, “Нясвіж”, “Гарадзея”, “Сноў”, “Клецк”, перамычка паміж г/п Таржок-Мінск-Івацэвічы і г/п Дашава-Мінск і паралельна ім – кабелі тэхналагічнай сувязі.

У адпаведнасці з Правіламі аховы магістральных газаправодаў у ахоўных зонах (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) без пісьмовай згоды з прадпрыемствамі, якія эксплуатуюць іх,

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

узводзіць любыя будынкі, садзіць дрэвы і кустарнікі ўсіх відаў, складзіраваць кармы, угнаенні і матэрыялы, сена і салому, размяшчаць канавязі, трымаць жывёлу, арганізоўваць вадапоі, нарыхтоўваць лёд, узводзіць праезды і пераезды праз трасы газа-праводаў, рабіць прыпынкі транспарта, трактароў і механізмаў, размяшчаць калектыўныя сады і агароды, праводзіць меліярацыйныя, мантажныя, буравыбуховыя і планіровачныя работы, бурыць свідравіны ці шурфы, рабіць пляцоўкі для сельгасавіяцыі, звалкі, спальваць любыя адходы, дапускаць зборышчы людзей і г.д.

Па пытаннях правядзення работ у ахоўных зонах газаправодаў (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) неабходна звяртацца ў Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, якое знаходзіцца па адрасе: 222603, Мінская вобласць, г.Нясвіж, Нясвіжскае УМГ ААТ “Белтрансгаз”.

Тэлефоны для даведак: 5-43-49, 5-55-77, 6-22-04.

За правядзенне работ у ахоўных зонах газаправодаў віноўныя прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Узведзеныя аб”екты, будынкі знішчаюцца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.