ДАІ Беларусі не мае намеру ўводзіць абавязковую замену летняй рызіны на зімовую

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым заявіў начальнік аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння УДАІ МУС Беларусі Анатоль Сушко.

Няправільна было б прымушаць вадзіцеляў у абавязковым парадку мяняць рызіну з летняй на зімовую. Гэта права выбару ўладальніка транспартнага сродку. Згодна з Правіламі дарожнага руху, цяпер ДАІ рэкамендуе на дарогах са снежным пакрыццём ездзіць на аўтамабілях з зімовай рызінай. І мяняць нешта ў Заканадаўстве ў Дзяржаўтаінспекцыі лічаць немэтазгодным. Для гэтага давялося б вырашаць шэраг складаных пытанняў: з якой менавіта даты трэба пераабуваць машыны (калі першы снег кожны год выпадае ў розныя дні), што рабіць з грузавікамі (няўжо іх таксама трэба пераабуваць?) і куды складваць летнюю рызіну (за мяжой для гэтага ёсць спецыяльныя сховішчы). Да таго ж, у аўтамабіляў з зімовымі шынамі на бясснежнай дарозе на 10 працэнтаў павялічваецца расход паліва. Акрамя таго, цяпер ідзе паўсюднае пацяпленне клімату, і, магчыма, зімовая рызіна ў хуткім часе стане наогул неактуальнай. У ДАІ перакананы, што праблеме змены шын удзяляецца вельмі шмат увагі. Не выключана, што гэта адбываецца з-за лабіравання з боку прадаўцоў зімовай рызіны.

Цяпер у Законе ёсць адзінае абмежаванне, якое датычыцца аўтамабільнай рызіны, – гэта забарона на праходжанне тэхагляду для машын з шыпаванай рызінай, – як падкрэслілі ў ДАІ. Нават пры ўчыненні ДТЗ адсутнасць або наяўнасць зімовай рызіны не разглядаецца ў якасці абцяжваючай акалічнасці.

Акрамя змены рызіны, ёсць іншыя, не менш важныя дзеянні па падрыхтоўцы аўтамабіля да эксплуатацыі ў халодную пару года. У прыватнасці, трэба абавязкова праверыць работу шклоамывальнікаў і шклоачышчальнікаў, навучыцца карыстацца абдзіманнем шкла (асабліва гэта датычыць жанчын). Праверыць работу фар. І самае галоўнае – перастроіцца псіхалагічна з летняй манеры язды на зімовую, падкрэсліў Анатоль Сушко.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.