Майстар сваёй справы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду механізатары ЗАТ “1 Мая” закончылі ўборку цукровых буракоў на ўсёй 450-гектарнай плошчы. Сярод іх – Сяргей Лявонавіч Галабурда, які сёлета ўбіраў салодкі корань на новенькім камбайне. Працуе тут Сяргей з 1991 года, і з першых дзён зарэкамендаваў сябе граматным, кваліфікаваным спецыялістам. Напэўна, таму, што Сяргей – сапраўдны гаспадар, які клапоціцца аб выніках сваёй працы. І калі пасля заканчэння школы ўзнікла пытанне, кім быць, ён не вагаўся і выбраў прафесію механізатара.

Вельмі прыемна, калі вынікі тваёй працы відавочныя, – гаворыць Сяргей Галабурда. – Вельмі хочацца стаць сапраўдным майстрам сваёй справы. А гэтага можна дабіцца толькі самаадданай працай.

Працаваць і сапраўды даводзіцца шмат – з ранку да позняга вечара: работы ў сельскай гаспадарцы круглы год хапае. Часам пра выхадныя і адпачынак прыходзіц-ца забыць. Але Сяргей добра ведае залатое правіла механізатара – як бы там ні было, трэба заўсёды выконваць сваю работу якасна, нават калі гэта патрабуе вялікіх намаганняў.

Сяргей – старанны малады чалавек, – характарызуе яго галоўны аграном акцыянернага таварыства М.М.Ленкавец. – Да любой справы падыходзіць адказна і заўсёды выконвае яе на высокім узроўні. Такія работнікі – сапраўдны скарб для гаспадаркі. Ён сціплы, сумленны працаўнік, якому не трэба доўга тлумачыць, як правільна выконваць тое ці іншае даручэнне. Актыўна ўключаецца ў любую справу.

Аказваюць дапамогу

Скончыўшы ўборку цукровых буракоў на сваіх палетках, аказваюць дапамогу ва ўборцы салодкага кораня: СВК “Нясвіжскія Астроўкі” – “Гарадзеі”, ААТ “Новае жыццё” – “Агракамбінату Сноў” і “Эксперыментальнай базе “Буракаводчая”, СВК “Лань-Нясвіж” – “Росічу”. Сортавыпрабавальнай станцыі дапамагаў “Холмер” з “Юшавіч”, а ў сваю чаргу сортавыпрабавальная сваім аўтатранспартам дапамагае вывозіць цукровыя буракі на Гарадзейскі камбінат СВК “Юшавічы”, “Лань-Нясвіж”, РУП “Эксперыментальная база “Ганусава”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.