Механізатар ад Бога

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Усё лепшае дзеці бяруць ад бацькоў. Многія яшчэ змалку пачынаюць пераймаць іх звычкі і захапленні. Асабліва хлапчукі, калі тата звязаны з тэхнікай. Канстанцін Хвіцька многа гадоў адпрацаваў у калгасе “Рассвет” (цяпер СВК “Сейлавічы”). Розныя маркі трактароў праз яго рукі прайшлі. А ў час жніва перасядаў у кабіну “стэпавага карабля”. Таму сын Вячаслаў заўсёды лічыў за шчасце праехаць побач з бацькам. Нярэдка ўяўляў, як самастойна едзе на стальным кані. Як па свежаўзаранай раллі за ім важна расхаджваюць буслы. Любоў да тэхнікі ў Вячаслава засталася на ўсё жыццё – ён стаў механізатарам. Праўда, не адразу. Спачатку вучыўся ў Ляхавіцкім сельгастэхнікуме. Затым прызвалі на службу ў армію. Пасля звальнення ў запас скончыў вучобу. Па накіраванні адпрацаваў тры гады ў ЗАТ “1 Мая” брыгадзірам паляводчай брыгады, працаваў у Нясвіжскім райаграсервісе, а потым вярнуўся на родную зямлю – у СВК “Сейлавічы”. Пачынаў на “кіраўцы”, пасля – на МТЗ-1221, МТЗ-1523. Як і бацьку, яму даводзіцца займацца рознай справай – і ворывам глебы, і яе падрыхтоўкай да сяўбы. Вопыту ў гэтай справе не займаць.

Пра адносіны Вячаслава Канстанцінавіча да тэхнікі хочацца сказаць асобна. Шмат даводзілася бачыць вопытных, добрасумленных і беражлівых механізатараў. Такія ў пашане ў любым калектыве. Убачыўшы трактар з плугамі, на якім працаваў Вячаслаў, я пацікавілася, ці даўно гаспадарка набыла новую машыну. А галоўны эканаміст Галіна Баляславаўна Налівайка, што суправаджала мяне падчас наведвання гаспадаркі, сказала, што трактар далёка не новы.

– Калі б Вячаслаў ні прыехаў на мехдвор, ніколі не пойдзе дадому, не вымыўшы трактар, – гаворыць яна. – Нідзе на ім не ўбачыш ні падцёкаў, ні бруду. Адным словам, Вячаслаў – механізатар ад Бога.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.