Музычнае свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу ў РЦКіА з вялікім поспехам прайшоў канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь і яго маладых салістаў.

За амаль дзве гадзіны сапраўднага музычнага свята артысты падарылі слухачам усё тое, што многія з нас даўно помняць і любяць, што знаходзіць водгук у сэрцах. Гэта былі рускія, беларускія і замежныя песенныя шлягеры, інструментальная музыка.

Адкрыў канцэрт дэцымет аркестра – 10 музыкантаў, выканаўцаў на духавых інструментах. Яны падарылі слухачам “Славянскі танец” Дворжака і іншую сусветна вядомую класіку і сучасныя творы.

Калі ж пасля дэцымета на сцэну выйшаў увесь аркестр, то мілая сэрцу кожнага беларуса “Лявоніха” ў сучаснай апрацоўцы нібы віхура панеслася ў залу і, напэўна, многія ў гэтыя хвіліны пашкадавалі, што трэба заставацца ў крэсле.

Не менш бліскуча і захапляльна гучала і папуры з любімых не адным пакаленнем шлягераў савецкіх часоў. З першых гукаў зала з захапленнем пазнавала “Ландышы”, “Сэрца, табе не хочацца спакою”, “Ма-лінаўку” і іншыя незабыўныя творы. У розныя часы і краіны пераносілі слухачоў і салісты аркестра. Гучалі песні на рускай, беларускай, італьянскай і француз-скай мовах. І кожная была па-свойму асаблівай і па-свойму чароўнай, абуджала самыя лепшыя, самыя светлыя пачуцці і ўспаміны.

Чаго варта была толькі адна славутая “Памяці Каруза”, якую спяваў Егіазар Харашан!

Літаральна заваражыла залу і крыштальнае сапрана Юліі Шышко. Славуты раманс Аляб”ева “Салавей” у яе выкананні таксама стаў адным з самых яркіх момантаў канцэрта.

Гарачымі апладысментамі слухачы дзякавалі Радміле Сямёнавай, Арцёму Міхайленку, Марце Голубевай і іншым салістам аркестра.

Пасля фінальнай песні зала стоячы вітала артыстаў, а на сцэну падняўся старшыня раённага выканаўчага камітэта І.М.Макар (на фота). Ад імя жыхароў горада і раёна ён выказаў шчырую ўдзячнасць Прэзідэнцкаму аркестру Рэспублікі Беларусь за цудоўныя хвіліны музычнага свята, за віртуознае валоданне інструментамі і звонкія маладыя галасы. Артыстам былі ўручаны кветкі ад удзячных слухачоў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.