Наша Вахта Памяці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ідзе чарговы навучальны год: вучні спасцігаюць новыя веды на ўроках і факультатыўных занятках, спяшаюцца заняць сябе цікавай справай у гуртках і секцыях. Паспелі папрацаваць на ўборцы бульбы ў мясцовай гаспадарцы, прыбіраюць тэрыторыю школы, удзельнічаюць у разнастайных экскурсіях. Усё добрае, што робяць вучні і настаўнікі, прысвячаецца 65-годдзю Вялікай Перамогі.

А ўдзельнікі краязнаўчага гуртка, якім кіруе настаўніца беларускай мовы Н.В.Плакса ў раённым цэнтры пазашкольнай работы, распачалі Вахту Памяці. Адной восеньскай суботай накіраваліся мы ва ўрочышча Гайкі, каб ушанаваць памяць бязвінных ахвяр фашызму, прадстаўнікоў інтэлігенцыі Нясвіжчыны, расстраляных 5 жніўня 1942 года. Цяжка нават уявіць, што больш 80 чалавек, а з іх 16 жанчын, 4 каталіцкія святары, прынялі тут пакутніцкую смерць. Вучні-краязнаўцы, нашы папярэднікі, яшчэ гадоў 15 таму сустракаліся са сведкамі трагедыі, запісалі іх успаміны са шмат якімі падрабязнасцямі і дэталямі. Матэрыялы гэтыя ўнікальныя. Расстраляна тут і наша зямлячка – 20-гадовая дзяўчына Марыя Чыжык, што нарадзілася ў вёсцы Альбянка.

У той дзень гурткоўцы добраўпарадкавалі гэтае святое для кожнага жыхара Нясвіжчыны месца, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Так пакладзены пачатак Вахты Памяці, якая будзе доўжыцца ўвесь навучальны год. Наперадзе шмат добрых спраў, паходаў і экскурсій, знаёмстваў і сустрэч, якія дапамогуць лепш ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, расці сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі.

На здымках: удзельнікі краязнаўчага гуртка ў Гайках.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.