Немаўлят стала болей

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За 9 месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістравана 349 нараджэнняў, што на 17 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага. Сёлета хлопчыкаў нарадзілася 195, што на 31 больш, чым дзяўчынак. Амаль палова нованароджаных – 167 – гэта першыя дзеці ў сям”і. Другое дзіця з”явілася на свет у 133-х сем”ях. Павялічылася колькасць шматдзетных бацькоў. Так, ад пачатку года ў 34-х сем”ях нарадзілася 3-е дзіця, у 9-і – 4-е, у 1-й – 5-е, у 2-х – 6-е, у адной – 7-е.

Большасць жанчын сталі мамамі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, але ёсць і значныя адыходжанні ад гэтых рамак. Так, старэйшай маці было 44 гады, а маладзейшай – 14.

Узрост бацькоў зафіксаваны ад 20 да 48 гадоў.

Трое дзяцей нарадзіліся ў непаўналетніх мам. 55 – па-за шлюбам. У дачыненні 60 дзяцей у добраахвотным парадку ўстаноўлена бацькоўства.

Найбольш распаўсюджаныя імёны, якімі называлі хлопчыкаў, – Мікіта, Мацвей, Максім, Аляксандр, Сяргей, Ягор. Дзяўчынак – Дар”я, Ганна, Валерыя, Вікторыя, Ангеліна, Ксенія, Лізавета.

Самымі рэдкімі імёнамі аказаліся Міраслаў, Герман, Назар, Савелій, Ра-дзівон, Марыянна, Кіра, Ева, Даменіка, Улада, Варвара.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.