Парадоксы людской натуры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яны відаць на кожным кроку. Варта звярнуць увагу на прыгожыя кветнікі ля дамоў, закрытыя сучаснымі шклопакетамі вокны, дарагую мэблю ў кватэрах і модна апранутых людзей. Акуратна, ладна, вока адпачывае. І тут жа, непадалёку назіраем (даволі часта) адваротны малюнак. На ўскраінах дарог, у лясных масівах валяецца смецце, хлам, лом і г.д., і т.п. Выкінутыя тымі ж людзьмі, у кватэрах якіх чыста прыбрана, ля сцен дамоў вісяць кашпо з петуніямі. Жудасны парадокс: чаму дом берагуць, а грамадскую тэрыторыю бэсцяць? Нелагічнасць падобных учынкаў, на жаль, праяўляецца ў розных месцах горада. Вось і ля прыватных гаражоў за тэрыторыяй райспажыўтаварыства (на здымку) у Нясвіжы ўтварылася звалка. На каго і на што разлічвалі тыя асобы, засмечваючы зямлю? Ніхто не ўбачыць, не даведаецца? А каб да яго хаты ці кватэры такое “дабро” прываліла, як бы аднёсся? Ці каб штраф вялікі атрымаў за здзек над прыродай? Яно так і будзе, калі не перастанем засмечваць, губіць прыгажосць і ганьбаваць край, дзе жывём.

Людзі! Давайце апраўдваць сваё званне, а не прыпадабняцца ніжэйшым істотам. Паважайце сябе і зямельку, на якой будуецеся, якая корміць, дае эстэтычную асалоду. Кідаючы хлам дзе папала, вы засмечваеце свае душы, у вас прападае сумленне, чалавечнасць.

Паглядзіце, як старанна ўбіраюць восенню сапраўдныя гаспадыні і гаспадары агароды, двары. Яны ведаюць, куды вынесці (вывезці) смецце, не лянуюцца. Ды гэта й няцяжка, варта памятаць, што ты – чалавек.

Трэба прыбраць за сабой. Дружна выйсці, згрэбці асенняе лісце, вырваць раслінныя рэшткі. Тым больш, што за ўсімі арга-нізацыямі і прадпрыемствамі замацаваны свае тэрыторыі. Вывезіце непатрэбнае. Не можаце самі – пазваніце ў жылкамунгас. Акрамя таго, на адведзеных пляцоўках стаяць кантэйнеры для смецця.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.