Партнёрства без межаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся ва Украіне.

Адносіны Беларусі і Украіны ўсё больш набываюць характар стратэгічнага партнёрства. Дзяржавы знялі ўсе праблемныя пытанні ў адносінах і завяршылі фарміраванне дагаворна-прававой базы, якая налічвае 70 дакументаў па ўзаемадзеянні на розных узроўнях. Такія вынікі праведзеных 5 лістапада ў Кіеве перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі.

Па выніках сустрэчы таксама быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Кіраўнікі дзяржаў прынялі сумеснае камюніке. У прысутнасці прэзідэнтаў падпісаны мемарандум аб узаемадзеянні па рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у рамках ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”.

Бакі таксама заключылі між-урадавае пагадненне аб выязным кірмашовым гандлі ў пры-гранічных рэгіёнах Беларусі і Украіны таварамі нацыянальнай вытворчасці. Падпісаны пратакол аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі консульскай канвенцыі паміж Беларуссю і Украінай.

Прэзідэнты дагаварыліся, што ў беларускі парламент будзе ўнесены на ратыфікацыю Дагавор аб дзяржаўнай граніцы Беларусі і Украіны.

Адметнай падзеяй афіцыйнага візіту кіраўніка нашай дзяржавы ва Украіну стала і заключэнне шэрагу пагадненняў па рэгіянальным узаемадзеянні. У прыватнасці, адно з іх – аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурна-адукацыйнай сферах паміж Мінскай і Львоўскай абласцямі – падпісана старшынёй Мінскага аблвыканкама Леанідам Крупцом і кіраўніком Львоўскай аблдзяржадміністрацыі Мікалаем Кмітам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.