Патрэбная дапамога

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У раённае таварыства інвалідаў паступіла чарговая партыя гуманітарнай дапамогі. На гэты раз яе даставілі з Мінскага аб”яднання “Біблейская місія”, з якой у маі 2007 года старшыня нашага таварыства Г.А.Галабурда наладзіла сувязі. Сёлета адтуль прывезлі 980 кілаграмаў адзення, пасцельную бялізну і абутак. Акрамя рэчаў, якія былі ў карыстанні, ёсць і нямала новых. Члены раённага таварыства інвалідаў, якія плацяць узносы, атрымлівалі і могуць атрымаць курткі, світары, кофты, боты. Людзі ўдзячны за дапамогу. А як зазначыла Г.А.Галабурда, прыемна мець справу з такімі людзьмі, як дырэктар “Місіі” А.П.Спэмпкоўскі, бухгалтар В.Д.Цярэнцьева. Бакі знайшлі агульную мову і ўзаемаразуменне. Да таго ж, дастаўленая “гуманітарка” была акуратна раскладзена ў каробках. Пэўная частка рэчаў ужо размеркавана: у Нясвіж, Лявонавічы, Астроўкі, Гарадзею, Сноў, Высокую Ліпу.

Акрамя таго, у раённае таварыства з Цэнтральнага праўлення таварыства інвалідаў паступілі каляскі, хадункі, мыліцы, іншыя дапаможныя сродкі пры парушэннях апорна-рухальнага апарату. І гэта пазітыўна, таму што патрэба ў названых прадметах яшчэ існуе, і яе задавальненне – чарговы клопат пра людзей.

На здымку: старшыня раённага таварыства інвалідаў Г.А .Галабурда (справа) і член таварыства Л.П .Чарнюк.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.