Пенсіі павялічацца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пенсіі па новых тарыфах, паводле слоў намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціны Каралёвай, будуць выплачвацца ўжо з лістапада. Адпаведны Указ №524 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 25 кастрычніка.

Мінімальная працоўная пенсія для жанчын і мужчын з 1 лістапада вырасце да 204200 рублёў (на сёння гэта 191100 руб.). Сярэдні памер працоўных пенсій у лістападзе павінен скласці 434,6 тыс., пенсій па ўзросце – 450,2 тыс.

У лістападзе будуць праіндэксаваны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і павышэнні, якія выплачваюцца асобным катэгорыям грамадзян. Варта адзначыць, што з пачатку года пенсіі індэксаваліся ўжо тройчы: у студзені (2,9%), маі (3,9%) і жніўні (2,4%). З лістапада працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 37,6 тыс., пенсіі па ўзросце – на 40,5 тыс. руб.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.