Працэдуру вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ад палітычных партый плануецца спрасціць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Для таго, каб вылучыць кандыдата ў дэпутаты парламента ад палітычнай партыі па канкрэтнай выбарчай акрузе, трэба, каб на тэрыторыі акругі была структура ад гэтай партыі. Мы прапануем такое патрабаванне выключыць з заканадаўства, – сказала Лідзія Ярмошына.

Справа ў тым, што нашы палітычныя партыі маластруктураваныя. Яны сталі вельмі мала вылучаць кандыдатаў у дэпутаты менавіта партыйным спосабам. Таму мы прапануем такую стымуляцыю, – адзначыла Лідзія Ярмошына. Такім чынам, дадала яна, палітычная партыя на сваім з”ездзе зможа вылучаць кандыдатаў ва ўсе выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў парламента, незалежна ад наяўнасці партыйных структур.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.