“Працу палюбіш — чалавекам будзеш!”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлеб – сімвал надзеі. Каб атрымаць духмяны бохан, трэба добра папрацаваць на зямлі. А тых, хто апрацоўвае жытнёвыя палеткі, мы называем хлебаробамі… Людзі трох пакаленняў, якія прысвяцілі жыццё зямлі, што ўзгадавала іх, завіталі на ўрок ведаў “Зямля бацькоў – мая зямля” ў 9-ы і 10-ы класы Нясвіжскай гімназіі.

Уладзімір Станіслававіч Хілько, колькі сябе помніць, заўсёды ў калгасе (ужо 50 гадоў). Жартуе: бацька ў кузні гадаваў. Цяпер ён – загадчык майстэрняў у падсобнай гаспадарцы ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс”. “Да зямлі адношуся, як да чалавека, – гаворыць У.С.Хілько. – Зараз працуем разам з сынам. У гэтым годзе намалацілі 1131 тону збожжа.”

Дзяніс Ігаравіч Дзішук – галоўны эканаміст ЗАТ “1 Мая”. “Мой дзед быў шафёрам, – падзяліўся ўспамінамі малады спецыяліст, – таму замест наведвання дзіцячага сада я быў яго “памоч-нікам”, заўсёды на суседнім сядзенні. Я закончыў Нясвіжскую гімназію з залатым медалём, а пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі кіраўніцтва гэтай гаспадаркі запрасіла працаваць. Спачатку было цяжкавата. Але з часам стаў адчуваць сябе больш упэўнена, – прызнаўся Дзяніс Ігаравіч. – Ужо тры гады тут, і мне падабаецца.”

Студэнт 5-га курса БДТУ Кірыл Івашка пачаў дапамагаць камбайнерам на полі з дзесятага класа. “Сёлета ўжо шосты сезон, як я працаваў памочнікам камбайнера ў СВК “Лань-Нясвіж”, – расказваў Кірыл. – Зараз убіраў ураджай на камбайне “Лексіён-580”, а да гэтага – на “Дон-1500″. Магу сказаць, што сучасная тэхніка патрабуе пэўных навыкаў у камп”ютэрных тэхналогіях. Цяпер механізатары заканчваюць спецыяльныя курсы па асваенні новай камп”ютэрызаванай тэхнікі. У 2006 годзе я разам з Анатолем Расціслававічам Макаўчыкам сталі пераможцамі дажынак. Тады намалацілі каля 3000 тон збожжа, занялі трэцяе месца ў рэспубліцы. Мне было вельмі прыемна і ганарова паціскаць руку Прэзідэнту Беларусі”.

Госці да нас прыйшлі не з пустымі рукамі. Адзін прынёс сноп жыта новага ўраджаю, другі – бохан хлеба, а трэці – кавалачак зямлі з роднай вёскі… Юлія Івашка, супрацоўніца раённага Цэнтра культуры і адпачынку, якую таксама запрасілі гімназісты, данесла сваю любоў і пашану да хлеба і зямлі праз народныя песні. А вучні прачыталі вершы. Падчас такой шчырай гасцёўні гімназісты ў поўнай ступені зразумелі словы народнай мудрасці “Працу палюбіш – чалавекам будзеш!”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.