Прапанова

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па вуліцы Шымко імчаўся аўтобус. Мінуўшы вуліцу Усошына, ён спыніўся, каб выйшлі людзі. З задніх дзвярэй выскачылі дзве дзяўчынкі і, доўга не думаючы, кінуліся бегчы на другі бок вуліцы, у напрамку гімназіі. Але ў гэты час з аўтобусам размінаўся грузавік. На шчасце, шафёр меў добрую рэакцыю. Ён, відаць, ехаў на малой хуткасці і паспеў затармазіць. Машына спынілася, заскрыгатаўшы тармазамі. Да дзяўчынак заставалася не больш аднаго метра. Крыху пастаяўшы, яны пабеглі далей.

Я доўга думаў над гэтым выпадкам, які адбыўся ў мяне на вачах. Ці нельга было не дапусціць такога?

Думаю, што можна, калі б шафёр аўтобуса перад высадкай сваіх пасажыраў папярэдзіў:

– Не выбягайце з-за аўтобуса!

І добра было б, каб кожны вадзіцель, высаджваючы людзей, нагадваў ім аб бяспечным пераходзе вуліцы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.