Сітуацыя пад кантролем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падстаў для панікі няма, сітуацыя з захваральнасцю на грып і ВРВІ ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем. Аб гэтым заявіў журналістам у Мінску міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Паводле яго слоў, эпідэмічная сітуацыя па захваральнасці на ВРВІ і грып у Беларусі не крытычная, але напружаная. Эпідпрацэс працякае больш лёгка, чым у сумежных дзяржавах. Сёння кожны дзень рэгіструецца ад 12 да 15 тыс. захварэўшых на грып і ВРВІ. Для параўнання – у перыяд эпідэміі грыпу фіксуецца да 30 тыс. кожны дзень.

Міністр аховы здароўя заклікаў жыхароў рэспублікі не нагнятаць сітуацыі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што “медыкі былі гатовы да росту захваральнасці на грып і ВРВІ, але ніяк не чакалі такой панікі і ажыятажнага попыту на процівірусныя і іншыя лякарствы ў аптэках”.

Васіль Жарко таксама адзначыў, што ўсе неабходныя лекавыя сродкі будуць пастаўляцца ў аптэкі рэгулярна.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.