ТЭАТР

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

пабывала нядаўна група артыстаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл. Яны паглядзелі пастаноўку “Сублімацыя кахання” паводле п”есы італьянскага аўтара Альда дэ Бенедэцы. Рэжысёр спектакля і выканаўца галоўнай ролі – кіраўнік Нясвіжскага тэатра Яўген Валабоеў. У Мінску ён узначальвае тэатр сучаснай драматургіі. Больш дзесяці гадоў працуе ў сталіцы, ажыццяўляе цікавыя і неардынарныя пастаноўкі. У спектаклях Я.Валабоева – асобы стыль, гумар, дабрыня і вечная тэма кахання. Сталічныя журналісты называюць яго “светлым рэжысёрам”. І “Сублімацыя кахання” – адзін з цудоўных твораў тэатральнага мастацтва, а здольнасць трох акцёраў дзве гадзіны трымаць гледача ў зацікаўленасці, сведчыць пра многае. Выканаўчае майстэрства, гумар, незвычайныя і трапныя дэкарацыі – усё гэта выклікала інтарэс і захапленне гледачоў, якія ў будзённы восеньскі вечар прыйшлі на сустрэчу з мастацтвам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.