Выходзіць на больш маштабныя сумесныя праекты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў пашыраным фармаце са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым.

“На бягучым этапе стратэгічная задача ў тым, каб і ў цяперашніх няпростых умовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, прымаючы часам нестандартныя рашэнні, выйсці на больш маштабныя сумесныя праекты як у Азербайджане, так і ў Беларусі. Аснова для гэтага ўжо створана”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ў 2006 годзе была дасягнута дамоўленасць з Ільхамам Аліевым арганізаваць у Азербайджане сумесную вытворчасць беларускай тэхнікі. І сёння на базе Гянджынскага аўтазавода збіраюцца беларускія трактары і МАЗы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба ісці далей – рэалізаваць на практыцы ідэі па стварэнні ў Азербайджане сумесных вытворчасцяў аўтакранаў, ліфтавага абсталявання, навясной сельскагаспадарчай тэхнікі.

Беларусь і Азербайджан маюць намер выходзіць з сумеснымі праектамі на рынкі трэціх краін. Прэзідэнт Беларусі канстатаваў добрую рэзультатыўнасць гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Азербайджанам. За апошнія некалькі гадоў краіны дасягнулі амаль 11-разовага росту аб”ёму ўзаемнага гандлю. Дзяржавы вызначылі тыя напрамкі, па якіх сёння актыўна супрацоўнічаюць, ствараюць сумесныя прадпрыемствы, апрабоўваюць новыя рынкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.