Яшчэ адзін падарунак гораду

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Варшаве адбылася перадача беларускаму боку 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага музея Польшчы. Копіі будуць дастаўлены ў Нацыянальны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Карціны і партрэты, якія некалі знаходзіліся ў Нясвіжскім замку, павінны вярнуцца ў Беларусь – такая пазіцыя сям”і Ра-дзівілаў. Аб гэтым у інтэрв”ю Польскаму радыё заявіў прадстаўнік яе нясвіжскай лініі Мацей Радзівіл.

На думку М.Радзівіла, “партрэты і карціны вядомага магнацкага роду павінны знаходзіцца на сваім месцы, гэта значыць у Нясвіжскім замку, сцены якога яны ўпрыгожвалі на працягу стагоддзяў”. Партрэты, перадача копій якіх адбылася ў Варшаве, былі перададзены Савецкім Саюзам Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1950-я гады. Мацей Радзівіл падкрэсліў, што кар-ціны перш за ўсё маюць гістарычную каштоўнасць. “Наколькі мне вядома, беларускі бок некаторы час таму назад звярнуўся да Польшчы з просьбай вярнуць карціны. Я лічу, перадача копій – гэта толькі пачатак”, – дадаў Мацей Радзівіл і пры гэтым падкрэсліў, што ён і яго сям”я зробяць усё, што ад іх залежыць, каб карціны вярнуліся ў Беларусь.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.