Захаваць для нашчадкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

     У мінулы чацвер у нашым горадзе праходзіў семінар на тэму “Аб практыцы прымянення заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

У ім удзельнічалі дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА, Нацыянальнага мастацкага музея краіны, Мінскага і Гродзенскага аблвыканкамаў, Нясвіжскага і Карэліцкага райвыканкамаў, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

На здымках: старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.М.Макар уручае карціну старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанку;

намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь У.П.Грыдзюшка расказвае дэпутатам аб ходзе рэстаўрацыйных работ у замку князёў Радзівілаў.

У сваім звароце да прысутных на пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ў Нясвіжскім райвыканкаме, старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка адзначыў, што выязныя формы работы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выкарыстоўваюць даўно і дастаткова эфектыўна. Так, у прыватнасці, пытанні аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей разглядаліся на выязных пасяджэннях профільнай камісіі на прыкладзе сядзібы М.К.Агінскага “Залессе” і Мазыр-скай раённай карціннай галерэі. У 2001 годзе такое пасяджэнне праводзілася на базе Мірскага замка і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.

Сёння ж, як падкрэсліў У.П.Андрэйчанка, гэта работа выйшла на яшчэ больш высокі ўзровень. У вывучэнні пытання рэалізацыі норм заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны прымае ўдзел увесь дэпутацкі корпус.

Удзельнікі семінара задавалі шмат пытанняў выступаючым, уносілі канкрэтныя прапановы. Асабліва шмат зваротаў з залы было адрасавана міністру культуры Рэспублікі Беларусь П.П.Латушку і старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў С.М.Герасімовіч.

Усе пытанні і прапановы, як запэўніў вядучы пленарнага пасяджэння У.П.Андрэйчанка, будуць уважліва разгледжаны і прааналізаваны ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічным прагрэсе і па ім будуць выпрацаваны адпаведныя заканадаўчыя рашэнні.

Удзельнікі семінара наведалі ў Нясвіжы Ратушу, гісторыка-краязнаўчы музей, фарны касцёл, Палацавы комплекс, парк, а пасля – Мірскі замак.

На здымку: дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.І.Пракапцоў (справа) гутарыць з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў М.С.Ордам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.