Аб стварэнні Мытнага саюза

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь, Казахстан і Расія з 1 студзеня 2010 года ўводзяць Адзіны мытны тарыф. Такое рашэнне прынялі ў Мінску прэзідэнты гэтых краін.

«Толькі што вышэйшым органам Мытнага саюза быў разгледжаны і адобраны шэраг прынцыповых стратэгічных рашэнняў, якія вызначаюць перспектывы развіцця Мытнага саюза, — заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пася-джэнні Міждзяржсавета  ЕўраАзЭС у вузкім складзе па выніках праведзенай да гэтага сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана. — У ходзе няпростых, але змястоўных перагавораў мы выйшлі з кампраміснай і збалансаванай дамоўленасцю, рэалізацыя якой здольна запусціць механізмы глыбокай эканамічнай інтэграцыі з  элементамі адзінай эканамічнай прасторы».

Ён таксама дадаў: «Мы дамовіліся, што ў першай палове будучага  года  вырашаем усе пытанні і выходзім на адзіную мытную прастору. Мы таксама дамовіліся, што сустрэнемся ў сярэдзіне снежня ў Алматы і вырашым  пытанні стварэння адзінай эканамічнай прасторы, вызначым тэрміны яе стварэння. Мы дамовіліся, што з 1 ліпеня 2010 года разам, трыма дзяржавамі, выйдзем на адзіную мытную тэрыторыю».

«Я ўпэўнены, што, калі гэтыя механізмы пакажуць на справе сваю рэальную эфектыўнасць, дзеяздольнасць, то ў такі Мытны саюз рушаць і іншыя нашы партнёры па супольніцтве», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.