Апошні вясёлы танец перад сумнай зімой

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні «Джаз-Клуб Яўгена Уладзімірава» пры падтрымцы пасольства Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь прадставілі ў Нясвіжы сусветны тур самай паспяховай ізраільскай групы «Ой Дзівіжн» з прэм»ерай «Унтэрнацыянал». Канцэрт праходзіў у ДК «Камунальнік», запоўненым да канца. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі сапраўдную яўрэйскую музычную культуру.

Падчас свайго бліскучага выступлення група пазнаёміла слухачоў з яскравымі прыкладамі клезмер-блюза, джазу, рэпу і шансону, даваеннага яўрэйскага фальклору.

Віртуозная ігра музыкантаў уразіла гледачоў. Шмат эмоцый выклікала поўная добрага гумару песня з прыпевам «Жил на свете Хаим, он был незабываем» і многія іншыя творы.

А на развітальным нумары канцэрта, які называўся «Апошні вясёлы танец перад сумнай зімой», музыканты сышлі са сцэны,  і гледачы першага рада скарысталі магчымасць патанцаваць разам з імі.

Хочацца спадзявацца, што такія выдатныя канцэрты жывой музыкі замежжа стануць  у нашым горадзе добрай традыцыяй, якая паслужыць памнажэнню культурных набыткаў Нясвіжа. І, як падкрэсліў прадзюсар Яўген Уладзіміраў, канцэрт  арганізоўваўся як падарунак Нясвіжу — з любоўю да яго.

На здымку: (справа налева) намеснік старшыні райвыканкама А.І.Майсеня, пасол дзяржавы Ізраіль Эдуард Шапіра, дырэктар ДК «Камунальнік» У.У.Прыгун і група «Ой Дзівіжн» з прадзюсарам, дырэктарам  канцэртнага агенцтва «Джаз-Клуб Яўгена Уладзімірава»  Я.Г. Уладзіміравым на  пярэднім плане.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.