Апраўданні не прымаюцца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня аблвыканкама Л.Ф.Крупец правёў селектарную нараду па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці згодна з патрабаваннямі Прэзідэнта краіны. Удзел у яе рабоце прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Мінскай вобласці М.М.Іванчанка, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, раённых выканаўчых камітэтаў, прадпрыемстваў і СВК, ідэалагічны актыў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.

Аналізуючы стан сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, Л.Ф.Крупец, ад-значыўшы безумоўныя дасягненні ў шэрагу галін, сканцэнтраваў увагу на задачах, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння, мабілізацыі сіл і сродкаў: «Даведзеныя рубяжы высокія і напружаныя, але рэальныя. Час абмеркаванняў мінуў, намечанае трэба выконваць. Зацверджаныя планы і дакументы набылі сілу закона, парушаць які нікому не дазволена. А да кіраўнікоў патрабаванні асаблівыя. Хто не здольны станоўча ўплываць на стан спраў, павінен саступіць дарогу маладым, ініцыятыўным і прадпрымальным».

На жаль, праблемнымі пакуль застаецца фінансава-эканамічнае становішча шэрагу прадпрыемстваў і СВК, недапушчальна марудна разгружаюцца склады, адмоўны баланс знешняга гандлю. Недастатковая роля камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ў вырашэнні праблемных пытанняў галіны. Эканомія энергарэсурсаў, усіх, а не толькі бюджэтных, сродкаў не стала жыццёвай неабходнасцю, па-ранейшаму не выкаранена пазіцыя ўтрыманства, чакання дзяржаўнай падтрымкі. Крытыкаваліся Уздзенскі, Старадарожскі, Вілейскі, Мядзельскі, Мінскі раёны, горад Жодзіна, службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, спажывецкае таварыства і шэраг іншых. Прынцыповая размова адбылася са старшынямі СВК, дзе неапраўдана знізілі прадуктыўнасць дойнага статка, пагоршыўся адкорм жывёлы, зменшылася рэалізацыя малака і мяса. Карэнным чынам перабудаваць работу запатрабавана ад перапрацоўшчыкаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Дзяржава на развіццё аграрнага сектара вобласці выдаткавала звыш 16 трыльёнаў рублёў, іх трэба адпрацоўваць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.