Баршчэўнік — пад кантролем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У шэразе раёнаў Міншчыны прайшлі куставыя семінары з удзелам прадстаўнікоў НАН Беларусі па пытаннях барацьбы з небяспечным гіганцкім пустазеллем — баршчэўнікам Сасноўскага. Мінскі аблвыканкам у жніўні бягучага года прыняў распараджэнне «Аб арганізацыі работы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага».

Выканаўцам раённых планавых мерапрыемстваў, а таксама землекарыстальнікам рэгіёнаў былі дадзены тлумачэнні аб біялагічных асаблівасцях росту і развіцця расліны, аб спосабах барацьбы, асноўных месцах распаўсюджвання на тэрыторыі вобласці.

Баршчэўнік Сасноўскага на Міншчыне ведаюць многія. Расліны-гіганты густа разрастаюцца навокал, асаб-ліва на пустках, выцясняючы ўсіх сваіх суродзічаў. Няпрошаны госць небяспечны і для здароўя чалавека. Сок баршчэўніка — высокатаксічны. Пры кантакце са скурай чалавека і пад уздзеяннем ультрафіялетавага святла выклікае апёкі. Фотасенсібілізуючыя злучэнні, якія ён утрымлівае, з»яўляюцца канцэрагеннымі — могуць стаць прычынай анкалагічных захворванняў. Прыкладна праз ты-дзень на месцы апёкаў з»яўляецца гіперпігментацыя скуры, якая захоўваецца на працягу некалькіх месяцаў.

Адзін з галоўных і найбольш эфектыўных метадаў барацьбы з баршчэўнікам — падсяканне расліны звычайнай рыдлёўкай з доўгім чаранком (1,7-1,9 метра). Пры гэтым чалавек не кантактуе з раслінай (працаваць трэба ў вопратцы з доўгімі рукавамі, у ботах, пальчатках і ў галаўным уборы).

Такім чынам, нават адзін чалавек за гадзіну можа вызваліць ад баршчэўніка тэрыторыю да 4-5 сотак, а 2-3 за поўны рабочы дзень — гектар і болей.

Баршчэўнік Сасноўскага размнажаецца толькі насеннем (на кожным з іх яго тысячы!). Галоўнае — не даць расліне распаўсюдзіцца. Практыкуецца і заворванне глебы ў месцах вынішчэння папуляцый, апрацоўка гліфасат-утрымліваючымі прэпаратамі.

Найболыш аптымальныя тэрміны знішчэння баршчэўніку — калі пачынае зацвітаць цэнтральны парасон, а бакавыя яшчэ ў бутонах (у асноўным гэта трэцяя дэкада чэрвеня і першая — ліпеня). А пачынаць яго скошванне трэба з вясны, бо цвіце расліна аж да позняй восені.

Абавязковай умовай паспяховай барацьбы з»яўляецца пастаянны кантроль (на працягу некалькіх год) за тымі месцамі, дзе ён быў вынішчаны. Уважліва сачыце, каб не з»явіліся новыя парасткі.

На тэрыторыі Міншчыны выяўлена 360 месц, дзе расце баршчэўнік Сасноўскага, агульная плошча складае 200 гектараў. Асабліва шмат раслін-гігантаў у Мінскім, Лагойскім, Смалявіцкім, Вілейскім, Дзяржынскім, Слуцкім і Уздзенскім раёнах.

Iнфармацыю аб новых месцах  яго дыслакацыі неабходна паведамляць у Iнстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі па тэл. (8-017) 284-20-25.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.