Да сумеснай работы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь разглядае Італію як значнага палітычнага і эканамічнага партнёра ў Еўропе і гатова да сур»ёзнай работы па развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску са Старшынёй Савета міністраў Італіі Сільвіа Берлусконі.

Рабочы візіт прэм»ер-міністра Італіі стаў першым у гісторыі двухбаковых дыпламатычных адносінаў. Як падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, ён мае фундаментальнае значэнне для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж народамі.

«Мы ўспрымаем прыезд кіраўніка італьянскага ўрада не толькі ў кантэксце двухбаковых адносінаў з Італіяй, але і больш шырока — як вельмі красамоўны жэст падтрымкі Беларусі на міжнароднай арэне», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Італія стала для Беларусі значным па-літычным і эканамічным партнёрам у Еўропе. «Мы разглядаем вашу краіну ў якасці прывілеяванага партнёра і гатовы да стварэння самых спрыяльных умоў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва», — адзначыў Прэзідэнт.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.