Каб на «Сноў» раўняліся

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наш вытворчы кааператыў шматгаліновы. І ўсе галіны яго рэнтабельныя, хоць трэба прызнаць, што ў цэлым рэнтабельнасць сёлета знізіцца ў параўнанні  з мінулым годам, значна лепшым для  сель-скай гаспадаркі, чым бягучы. Тым не менш, выручка, згодна з папярэднімі падлікамі, будзе на 10% вышэйшая, чым летась. А прыбытак застанецца на ўзроўні 2008 года.

Надвор»е ўнесла даволі сур»ёзныя карэктывы ў нашы планы. Мы неда-бралі прыкладна 7 тысяч тон збожжа. Атрыманыя амаль 62 цэнтнеры з гектара — гэта ніжэй за нашы магчымасці. Паказчык «Снова» павінен быць 90-95 цэнтнераў.

Сёлета сабралі 728 цэнтнераў цукровых буракоў з гектара. Гэта, на наш погляд, добры паказчык. Летась, нагадаю, было 645 цэнтнераў. Мы адчувалі, што здольныя на лепшы вынік. Уважліва прааналізавалі работу з гэтай культурай, вызначылі недахопы, праблемы і засяродзіліся на іх вырашэнні.

На вёсцы і ўчора, і сёння цэнтральная фігура — механізатар. Ад яго майстэрства, таленту шмат у чым залежыць лёс ураджаю. Напрыклад, ад працы В.І.Краўцова, А.А.Грынаша, В.Ф.Зайца, Д.А.Васінкевіча, А.Ф.Зайца, І.С.Віжыка. На нарыхтоўцы кармоў вызначыліся сёлета механізатары І.К.Касцюкевіч, І.А.Бараноўскі, А.С.Крупко. На дастаўцы залёнай масы на сілас праявіў сябе механізатар А.Т. Курленя. А вось І.В.Наркевіч выдатна папрацаваў на ўнясенні ўгнаенняў. Механізатар А.П. Макась таксама ў ліку перадавікоў, уносіць важкі ўклад у здабыткі гаспадаркі. Таму за гэтыя працоўныя дасягненні для яго сям»і датэрмінова быў выдзелены новы дом.

Калі 5 гадоў назад у год атрымлівалі 9 тысяч тон мяса, то сёлета — 14,5 тысячы тон. Калі малака 11,5 тыс. т, то ў гэтым годзе — каля 19 тысяч. Разам з ростам валу прадукцыі штогод павышаюцца і яе якасныя паказчыкі. Сёлета мяркуем атрымаць па выніках года больш за 9100 кг малака на карову, 843 грамы  сутачнай прывагі буйной рагатай жывёлы, 630 грамаў — свіней, 52 грамы прываг птушкі.

Даволі моцнае падраздзяленне гаспадаркі — перапрацоўка прадукцыі. Тут занята 500 чалавек: 450 на мясакамбінаце і 50 на  малаказаво-дзе. Сноўскія мясныя і малочныя прысмакі — гэта ўжо айчынны брэнд. І паўсюдна, дзе імі гандлююць, ёсць пастаянныя спажыўцы. Іх кола няў-хільна расце. Сакрэт папулярнасці — у тым, што для вытворчасці мясных прадуктаў выкарыстоўваецца толькі свежае мяса. Пасля забою туша па тэхналогіі суткі ахалоджваецца, а затым ідзе на перапрацоўку. Замарожанае мяса мы  не перапрацоўваем.  На мясакамбінаце маем толькі якасную сыравіну, бо з няякаснай  вельмі добры прадукт не атрымаецца.

Агульнавядома, што сярод вытворцаў мясных і малочных прадуктаў цяпер назіраецца жорсткая канкурэнцыя, бо з-за крызісу звузі-ліся магчымасці іх экспарту. Таму наша задача  — выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. Пакуль гэта  ўдаецца. У гаспадарцы няма праблем з яе рэалізацыяй. І пастаянна працуем над выпускам новых прадуктаў.

Калі яшчэ адносна нядаўна рос попыт на элітную групу нятанных далікатэсных прадуктаў, то цяпер назіраецца ўхіл у бок недарагіх якасных каўбас, іншых вырабаў. Відаць, гэта ўплыў крызісу. Арыентацыя на густ пакупніка — наша галоўнае правіла. І яшчэ: у нас імкнуцца прытрымлівацца народных традыцый вырабу каўбасных і вэнджаных прысмакаў, выкарыстоў-ваюць даўнія рэцэпты, нават нейкія знешнія прыкметы, старажытныя назвы.

Выпускаем таксама малако, кефір, смятану трох відаў, вяршкі, шэраг тварожных вырабаў. Асноўны спажывец сноў-скай малочнай прадукцыі — Мінск. І гэта пры тым, што сталічныя малочныя заводы таксама вырабляюць добрыя прадукты. Аднак у сноўскіх, відаць, ёсць  свая прывабная  смакавая адметнасць дзякуючы ўнікальнаму малочнаму статку, які сфарміраваны з лепшых кароў еўрапейскіх парод. Акрамя гэтага, суперсучасная дойка, у хо-дзе якой малако абсалютна не кантактуе ні з чалавекам, ні з паветрам, правільна і своечасова ахалоджваецца. Ад каровы да малакавоза яно паступае ў закрытым рэжыме. Адсюль ніякіх выпадковых дамешкаў. Дадайце сюды і выдатнае халадзільнае абсталяванне на кожнай ферме. Штодзень перарабляем да 36 тон малака. Можна і больш пры неабходнасці, але  арыентуемся на аб»ёмы рэальных продажаў. Яшчэ прыкладна 15-16 тон малака вышэйшага гатунку і гатунку «экстра» пастаўляем «Клецкай крыначцы». У гаспадарцы адладжаны ланцуг: поле, ферма, цэх забою, перапрацоўка, фірменны гандаль. Менавіта ў крамах і на прылаўках базараў з фірменным знакам «Сноў» можаце быць на  100 працэнтаў упэўненыя ў тым, што вы напаткаеце якасныя і смачныя прадукты.

Аб здабытках у вельмі няпростай справе перапрацоўкі, калі на шляху да пакупніка ўзнікае часам нямала пытанняў, сведчаць не толькі дынаміка вытворчых паказчыкаў, але і ўзнагароды і дыпломы. Адзін з іх, напрыклад,  быў  прысуджаны па выніках шырокага апытання пакупнікоў у мінскіх супермаркетах. У людзей пыталіся, прадукты  якіх вытворцаў ім асабліва падабаюцца. І вельмі часта ў адказ гучала: «Сноў».

У красавіку дыпломам была адзначана сыравэнджаная каўбаса «Браўншвейгская». Удзел у рэспубліканскім конкурсе «Лепшая прадукцыя 2009 года»  прынёс  восем дыпломаў з дзевяці намінацый. Падкрэслім, у конкурсе ўдзельнічалі ўсе вядучыя вытворцы мясной і малочнай прадукцыі краіны. І зусім нядаўна, у снежні, мы  ўдзельнічалі ў чарговым рэспубліканскім конкурсе прадуктаў харчавання «Густ», атрымалі тры дыпломы.

Вялікае значэнне надаём стымулам, асабліва матэрыяльным. Сярэдняя зарплата па выніках 11 месяцаў склала 1082000 рублёў. летась — 889000 рублёў. Пры выкананні ўсіх тэхналагічных нормаў па той ці іншай аперацыі, адсутнасці парушэнняў працоўнай дысцыпліны на кожны зароблены рубель прадугледжана даплата ў памеры 40%.

Высокі ўзровень зарплаты прываблівае  шмат каго. Нават існуе чарга на працаўладкаванне. Але  адбіраем толькі тых, хто здольны працаваць па-сноўску: добрасумленна,  самааддана, без аглядкі на асабісты час, з жаданнем. Увогуле  робім стаўку  на мясцовыя кадры, бо спецыялісты з боку не заўсёды прыжываюцца — далёка не ўсе яны могуць прасякнуцца духам і працоўнымі традыцыямі «Снова», якія фарміраваліся на працягу амаль 60 гадоў. Так дзейнічалі пры падборы кадраў і Герой Сацыялістычнай Працы Я.В.Аляксанкін, які 37 гадоў узначальваў гаспадарку, і Герой Беларусі М.А. Карчміт, які кіраваў тут 16 гадоў. Пераемнасць пакаленняў — гэта не проста прыгожыя словы.

Апошнія пяць гадоў у гаспадарцы прайшлі пад знакам паляпшэння якасці жыцця працаўнікоў кам-біната. Раней асноўная ўвага звярталася на вытворчасць, што ў той час  было правільна. Былыя славутыя сноўскія кіраўнікі заклалі магутную трывалую  базу  высокарэнтабельнай гаспадаркі. А без гэтага нельга было ўсур»ёз разлічваць на комплекснае вырашэнне сацыяльных праблем вяскоўцаў. Цяпер жа з»явілася магчымасць ушчыльную заняцца менавіта побытам, спортам, культурным адпачынкам людзей. Два мільярды рублёў штогод выдаткоўваецца на сацыяльныя, бытавыя і культурныя  патрэбы.

Пяць гадоў таму працаўнікі СВК «Агракам-бінат Сноў»даверылі мне ўзначаліць гаспадарку. Вельмі складана, цяжка і адказна працаваць на гэтай пасадзе пасля Якава Васільевіча Аляксанкіна і Міхаіла Аляксандравіча Карчміта. Але ў памяці ў мяне засталіся дзве запаведзі  першага: памятаць, што ва ўсе часы людзі былі і застаюцца галоўным багаццем; любіць зямлю, на якой яны працуюць, радуюцца, жывуць. Я веру ў наш згуртаваны калектыў, які гатовы да ажыццяўлення новых, перадавых ідэй, у моцную каманду спецыялістаў.

Мы шмат зрабілі і шмат чаго паспелі. Усё нават цяжка пералічыць, назаву толькі асноўныя здабыткі. Яшчэ большы размах набылі рэканструкцыя і будаўніцтва новых вытворчых памяшканняў, напрыклад, на ферме Хвоева. Завяршылі ўзвядзенне фермы «Сычы», бадай, самай сучаснай па абсталяванні, тэхналогіі дойкі і ўмовах утрымання жывёлы, на ўзроўні  лепшых сусветных стандартаў. Камбікормавы завод набыў не толькі новы выгляд, але і значна павысіў выпуск прадукцыі. Істотную рэканструкцыю правялі на свінакомплексе, на мясакамбінаце ўзводзім новы цэх для забою жывёлы, што дазволіць хутчэй і лепш займацца перапрацоўкай мяса. А выпуск гатовай прадукцыі павялічыцца прыкладна ў паўтара раза.

Значна абнавілі аўтатрактарны парк гаспадаркі. Рэгулярна  папаўняем яго сучаснай энерганасычанай  тэхнікай. Сноў набыў статус аграгарадка. У планах — укараненне біягазавай устаноўкі па перапрацоўцы гною са свінакомплексу і фермаў. Ужо адведзены ўчастак зямлі, набываецца абсталяванне.

Высокую ацэнку даў кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка калектыву агракамбіната ў час яго наведвання ў жніўні гэтага года. Яму прадэманстравалі новую даільную залу (так званую «Карусель») на ферме «Дольны Сноў» і новую сучасную лабараторыю па праверцы якасці малака і мяса, падрабязна пазнаёмілі з эканамічнымі паказчыкамі, планамі на будучыню. Прэзідэнт параіў астатнім гаспадаркам краіны актыўна пераймаць  вопыт «Снова». А па яго да нас едуць і едуць…

Мікалай РАДАМАН,

старшыня СВК «Агракамбінат Сноў», дэпутат Мінскага абласнога

Савета дэпутатаў.

На здымках: М.В.Радаман; механізатар гаспадаркі В.І.Краўцоў;(справа налева) начальнік каўбаснага цэха  А.М.Мірановіч, намеснік дырэктара мясакамбіната па вытворчасці Д.А. Аверын, інжынер-тэхнолаг В.У.Карповіч; аператар машыннага даення кароў МТК «Сычы» Т.С.Рэут.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.