Каб папярэдзіць бяду

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў Юшавіцкай БШ прайшоў сельскі сход на тэму «За бяспеку ў кожным доме».

Перад прысутнымі выступілі інспектар дзяржпажнагляду РАНС В.В.Галаўко і старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях А.М. Камінскі.

Віталій Віктаравіч Галаўко заклікаў прысутных сур»ёзна аднесціся да выканання правіл пажарнай бяспекі ў іх дамах, таму што статыстыка 2009 года насцярожвае. Так, за 11 месяцаў у раёне адбылося 34 пажары, што на 2 больш, чым  летась. У агні загінулі 4 чалавекі. Ён расказаў таксама аб прычынах зарэгістраваных пажараў, аб правілах паводзін у выпадку бяды і яшчэ раз нагадаў, што самы надзейны спосаб своечасова заўважыць узгаранне — гэта ўстаноўка пажарнага апавяшчальніка. В.В.Галаўко ўручыў у падарунак пажарныя апавяшчальнікі самаму юнаму і самаму пажылому ўдзельнікам сустрэчы. Імі сталі  вучань 1 класа Данііл Маляўка і стараста вёскі Ракавічы Генадзь Іванавіч Бязушка.

Аб статыстыцы пажараў і гібелі людзей на іх па Мінскай вобласці расказаў Антон Мікалаевіч Камінскі. Асаблівую ўвагу ён засяродзіў на прычынах гібелі ў агні дзяцей і папярэдзіў аб недапушчальнасці гульняў з піратэхнікай  у надыходзячыя навагоднія святы.

Цікавым момантам сустрэчы стала выступленне агітбрыгады  атрада юных выратавальнікаў «Маналіт» Юшавіцкай БШ.

Рабяты прадэманстравалі не толькі сапраўдную страявую выпраўку і веданне абавязкаў выратавальніка, але і гумар,  артыстызм, за якія атрымалі гарачыя апладысменты прысутных.

На здымках: гутараць В.В.Галаўко, Г.І.Бязушка і А.М.Камінскі;  выступае атрад юных выратавальнікаў «Маналіт».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.