На апошняй ноце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Арганы восені іграюць,

Густыя гукі думкі рвуць.

Як хмар паўночных, цёмных зграі

Шматкі іх цяжкія плывуць.

Галіны долу прыцінае

З імпэтам вецер-арганіст,

Цяпла няўмольны свет не мае,

А маё сэрца — жоўты ліст.

Ён ледзь трымціць,

вось-вось сарвецца

Ў бяздонне вечнасці зляціць.

Ўздагон ніхто не адзавецца:

Ляціць — ну, што ж,

няхай ляціць.

Але ў апошняе імгненне,

Ў паўноце мо да нематы.

Акордам цёплым новай песні

Я веру: мяне ўратуеш Ты.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.