На карысць грамадству

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

За студзень-кастрычнік бягучага  года 234 беспрацоўныя жыхары  Нясвіжчыны адпрацавалі па 2340 чалавека-дзён на грамадскіх аплачваемых работах у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Яны ўдзельнічалі ў зборы камянёў, пераборцы гародніны, копцы бульбы, у добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Так, па праграме «Адраджэнне  вёскі» Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выдзеліў за  10 месяцаў  160392100 рублёў, якія пайшлі на пакупку і ўстаноўку жалезабетоннай агароджы, укладку тратуарнай пліткі і бардзюраў. За гэтыя сродкі таксама набыты  дэкаратыўныя  расліны, закладзены кветнікі ля аб»ектаў сацыяльна-культурных устаноў у сельскай мясцовасці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.