Нас не забываюць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кожны з нас у свой час працаваў на Нясвіжскім малочным заводзе, па меры сіл стараліся  выконваць даручанае належным чынам. Цяпер мы  на пенсіі, але пастаянна цікавімся справамі свайго (не хочацца казаць — былога) прадпрыемства, радуемся поспехам  маладых калег. Прыемна, калі нас віншуюць з  Днём маці, ушаноўваюць у Дзень пажылых людзей, уручаюць матэрыяльную дапамогу і каштоўныя падарункі.

Такія ўвага і клопат заўсёды ўзнімаюць настрой, выклікаюць пачуццё ўдзячнасці. Не так даўно мы мелі яшчэ  адну магчымасць парадавацца: да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адміністрацыя Нясвіжскага філіяла ААТ «Клецкая крыначка» адзначыла ветэранаў вытворчасці прэміямі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.