“Рукатворная прыгажосць”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне краязнаўчага клуба «Спадчына»   ў    Нясвіжскай    цэнтральнай    раённай бібліятэцы. Прысвечана яно было творчасці  народнай майстрыхі Валянціны Рыгораўны Сіняковай.  Вучні 10 класа гімназіі з цікавасцю слухалі аповед жанчыны аб гадах маладосці, якія яна правяла ў Нясвіжы, аб яе захапленні дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Валянціна Рыгораўна паказала дзецям свае творы, зробленыя ў рознай тэхніцы: пляценне і аплікацыя з саломкі, гільяшыраванне,  вышыўка  крыжыкам, «квілтэн», «крэйзі», «пэтчворк». Па адукацыі В.Р.Сінякова — інжынер-фізік, але ж фантазіі і майстэрства ў яе хопіць на цудоўнага мастака.  Удзельнікі  краязнаўчага клуба «Спадчына», агледзеўшы прыгожыя сурвэткі, вышытыя карціны і пано, таксама пажадалі авалодаць  рознымі відамі тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.