У гонар падпольшчыкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

«Нас 12 чалавек размясцілі ў цёмнай  сырой камеры… Праз некаторы час  кожнага выклікалі на допыт. Дапытвалі  па-зверску: накідвалі на галаву світку, клалі на лаву і білі па пятах гумавымі дубінкамі. Закладвалі пальцы ў дзверы…»

Гэтыя ўспаміны гарадзейскага падпольшчыка У.М.Скачко запісаны ў раённай кнізе «Памяць». Ён разам са сваімі  землякамі ў часы польскай інтэрвенцыі   ўваходзіў у склад падпольнай арганізацыі КПЗБ. Па загадзе сумлення і гонару яны  вялі актыўную работу за аб»яднанне  заходніх і ўсходніх абласцей Беларусі, выступалі  за навучанне беларускай мове ў школах, збіралі зброю і рыхтаваліся да рашаючых  дзеянняў. Аднак гарадзейскія  падпольшчыкі былі арыштаваны, а  сямёра з іх павешаны польскімі ўладамі 28 лістапада 1931 года. Яны  паклалі свае жыцці на алтар незалежнасці нашай краіны. І нам, нашчадкам, вельмі важна захаваць памяць пра іх.

У суботу на будынку чыгуначнай  станцыі Гарадзея ў гонар загінуўшых была адкрыта памятная дошка, на якой залатымі літарамі ўпісаны імёны герояў: Аляксандра Скачко, Івана Борыса, Анатоля Гаціцкага, Мікалая Казея, Івана Саракавіка, Паўла Тараповіча, Нікіфара Цвірко.

Урачысты мітынг пачаў начальнік  аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.А.Карнюшкін, які расказаў  аб дзейнасці гарадзейскіх падпольшчыкаў. Права адкрыць памятную дошку было  прадастаўлена Я.А.Ялтыковай, дачцэ  Аляксандра Скачко, і Г.К.Яськевіч, пляменніцы Івана Саракавіка. Жанчыны, ледзь стрымліваючы слёзы, расказалі пра родных ім  людзей і шчыра падзякавалі ўсім,  хто меў дачыненне да гэтай  знакавай падзеі — увекавечання  памяці герояў.

Настаяцель царквы Прэабражэння Гасподня айцец Аляксандр і пробашч касцёла святога Іосіфа ў Гарадзеі  ксёндз Андрэй Сіповіч асвяцілі памятную дошку. Ад імя малодшага пакалення выступіла  вучаніца СШ №1 г.п.Гарадзея, член БРСМ Даша Касмовіч.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.