Хто лепш прыбірае горад?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжскай ЖКГ прайшоў конкурс  «Лепшы па прафесіі», у якім удзельнічалі прыбіральшчыкі тэрыторый вуліц, рабочыя ўчасткаў добраўпарадкавання і жыллёва-эксплуатацыйнага. Конкурс пад дэвізам «Наша праца належыць Радзіме» быў прысвечаны Году роднай зямлі і праходзіў у  тры этапы — тэарэтычны, практычны і заключны.

Лепшымі па прафесіі  журы прызнала:  рабочую ўчастка добраўпарадкавання Тоню Гермагенаўну Калкоўскую (здымак справа) — ёй было прысвоена званне «Майстар — залатыя рукі»; другое месца прысу-джана Надзеі Сяргееўне Разумка (здымак унізе) з гэтага ж участка; трэцяе — Н.А.Багуслаўскай з жыллёва-эксплуатацыйнага.

Падчас фінальнай часткі конкурсу «Лепшы па прафесіі», якая праходзіла ў ДК «Камунальнік»,  в.а.дырэктара РУП «Нясвіжская ЖКГ» У.Ф.Кулашчык  адзначыў  лепшых старастаў шматпавярховых дамоў. Імі сталі Э.С.Чэмярэўскі  (вуліца Савецкая, 28), А.І.Крамін (Ленінская, 167), П.В.Курчэйка (Ленінская, 181), А.А.Варанковіч (Ленінская, 153), А.А.Камель (Ленінская, 73), Н.Ф.Крапіўніцкая (Ленінская, 160), І.І.Скачко (Ленінская, 75), А.А.Шлык (Ленінская, 20) і А.П.Лаўнічук (Савецкая, 24).

У прыклад іншым як узоры добраўпарадкавання адзначылі кветнікі ля дамоў па вуліцах Юбілейнай, 5, К.Лібкнехта, 8 і 9, Ленінскай, 181, 45 і 135, 1 Мая, 44 і 42 (другі пад»езд), Кутузава, 4.

Спонсарамі мера-прыемства  выступілі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ТАА «Радужны ББ» і ПГУП «Мэблевы кірмаш», абкам прафсаюза работнікаў камунальнай гаспадаркі.

На прадпрыемстве  прысутнічалі і выступілі  начальнік ідэалагічнай работы райвыканкама А.А.Карнюшкін і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.М.Чычко.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.