З глыбокім аналізам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пытанні павышэння інфармацыйнай насычанасці рэгіянальных дзяржаўных выданняў, прафесійнага ўзроўню асвятлення  сацыяльна-экана-мічнага развіцця абмеркаваны ў  Салігорску на семінары кіраўнікоў СМI Мінскай вобласці з удзелам прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага саставу Iнстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Т.У. Дзедух у сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на неабходнасці больш глыбокага і аператыўнага аналізу на старонках газет працэсаў, якія адбываюцца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльна-культурнай сферы. Каб публікацыі мелі жывы водгук у чытачоў, садзейнічалі мабілізацыі працоўных калектываў на безумоўнае дасягненне прагнозных паказчыкаў пяцігодкі.

На пытаннях падрыхтоўкі кадраў як важнейшага складальніка паляпшэння якасці рэгіянальных СМІ спыніўся дырэктар Iнстытута журналістыкі  Белдзяржуніверсітэта С.В. Дубовік. Загадчык кафедры  перыядычнага друку А.К.Свораб і дацэнт У.К.Касько прааналізавалі ідэйны ўзровень шэрагу раённых газет, выказалі свае меркаванні па паляпшэнні зместу пуб-лікацый, афармленні выданняў. Стан рэгіянальнага тэлерадыёвяшчання разгледзеў у сваім выступленні загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання В.Р.Булацкі, а намеснік дырэктара А.А.Градзюшка — якасць інтэрнэт-сайтаў газет вобласці.

Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама А.А.Казакевіч расказаў пра сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна, ролю мясцовых сродкаў масавай інфармацыі ў сістэме ідэалагічнай работы.

Удзельнікі семінара наведалі санаторый-прафілакторый «Бярозка» РУП «ВА «Беларуськалій», дзе адбылася цікавая гутарка з лётчыкам-касманаўтам СССР, двойчы Героем Савецкага Саюза ганаровым грамадзянінам Мінскай вобласці У.В.Кавалёнкам, які адпачывае тут, а таксама мясцовую тэлестудыю, музей калійшчыкаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.