З НАТУРЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Аматары» варэння

Двое маладых людзей, адзін з якіх падлетак, кралі ў калгасным садзе яблыкі. Старэйшы падагнаў машыну, і зладзеі пагрузілі туды паўтоны духмянага тавару. Але афёра не ўдалася, аматараў чужога злавілі, калі яны прыехалі здаваць яблыкі на прыёмны пункт той гаспадаркі,  адкуль іх укралі.

На судзе абвінаваўца пытаецца ў хлопцаў:

— Навошта вы набралі так многа яблык?

Малодшы злачынца адказвае:

— Варэнне хацелі зварыць…

— З паўтоны яблык варэння? Гэта ж на ўсю вёску хопіць, не тое, што для вас.

Віноўны маўчаў, апусціўшы галаву.

 

«Іспанскі боцік» для ладнай жанчыны

Масавае жаданне маладых дзяўчат і дам паху-дзець мае пад сабой рэальную аснову і некаторыя перавагі. У чым і пераканалася нядаўна адна  мая знаёмая. Захацела дама эннага ўзросту купіць сабе цёплыя і прыгожыя боты на  зіму. Нагледзела ў адным  магазінчыку такія: акуратныя, уцепленыя, даўжыня — да калена. Пачала прымяраць — не сыходзяцца на ікраножнай мышцы. На дапамогу прыйшоў малады прадавец: так стараўся дацягнуць замок да калена, што «маланка» ў боце разышлася, а яшчэ часцінка калготкі туды трапіла. І ўсё ж прадавец справіўся: вызваліў нагу пакупніцы (без урону для калготак) з таго цёплага боціка і замок наладзіў.

Злёгку засмучаная жанчына пайшла ў другую краму. Там прадавец (зноў  мужчына) прапанаваў ёй цёплыя, з футрам унутры, боцікі. Высокія, ладныя. Пачала мераць, пацягнула бегунок замка да паўнаватай кропкі нагі (злашчасныя ікры!) і… спынілася. Не хадзіць жа ў сціснутым, «іспанскім боціку»…

Зноў не сыходзіцца! Пакупніца жартаўліва паскардзілася:

— І чаму гэта ўсе боты шыюць толькі на ногі худых  жанчын і дзяўчат?

— Ну, так, не падумалі  яны пра дагледжаных  жанчын, — з усмешкай  падтрымаў прадавец.

Дарэчы. У аналагічную сітуацыю трапіла і мая калега, калі таксама не здолела падабраць боты на свае стройныя, не надта поўныя, але  далёка не худыя ногі.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.