Залог поспеху — арганізацыя працы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З добрымі вынікамі падыходзіць да завяршэння бягучага года Нясвіжскае ДУП «ПМК-218» УП «Мінскаблсельбуд». Так, за 10 месяцаў 2009 года рост аб»ёму выкананых уласнымі сіламі работ склаў 173,4% да ўзроўню мінулага года, сярэднямесячная заработная плата вырасла на 86,7%, а рэнтабельнасць дасягнула 13,8% супраць мінусавой у мінулым годзе. Як патлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства С.І.Сушынскі, з канца мінулага года тут распачалі сур»ёзную работу па  выхадзе з крызіснага становішча.  Першачарговая ўвага была нададзена рабоце з кадрамі. Узмацнілася дысцыпліна. На месца тых, хто па  розных прычынах не жадаў  працаваць, прыйшлі іншыя людзі,  як з вопытам работы ў  будаўнічай сферы, так і без яго. Маладыя  праходзілі выпрабавальны тэрмін. І толькі тыя, хто добра зарэкамендаваў сябе, працягвалі працаваць.  Абнавіўся склад інжынерна-тэхнічных работнікаў. Узмацніўся кантроль за расстаноўкай людзей і рацыянальным выкарыстаннем  машын і механізмаў.

Значнай падтрымкай  для эканомікі прадпрыемства  стала развіццё падсобнай  вытворчасці — сталярнага цэха і цэха  па вытворчасці  фундаментных блокаў, арматурных каркасаў.

Павелічэнне ўласнай вытворчасці, якая раней была даволі ня-значнай, дазволіла прыкметна  скараціць транспартныя расходы  ПМК і  зэканоміць сродкі.

Росту аб»ёмаў будаўніцтва садзейнічала і новая тэхніка,  набытая з дапамогай інавацыйнага фонду. Сёлета  атрыманы тры МАЗы, з якіх  два — самазвалы, аўтабетоназмяшальнік, пагрузчык «ТО».

Сіламі ПМК-218 сёлета ўзведзена 7 дамоў у Лані, 5 — у Лявонавічах і 3 — у Затур»і, працягваюцца работы на другім пускавым комплексе МТФ «Мацылёўшчына» ў СВК «Грыцкевічы», рэканструяванні СДК у пасёлку  Новагарадзейскім. Зараз ідзе падрыхтоўка да будаўніцтва 10  дамоў у Салтанаўшчыне і пачалося ўзвядзенне двух 8-кватэрных жылых дамоў па  вуліцы Дастаеўскага ў Нясвіжы.

І, мяркуючы па ўсім, спіс  аб»ектаў, якія давяраюць ПМК-218,  бу-дзе толькі пашырацца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.