Журавіны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Журавіны — адны з самых карысных ягад. Гэта не толькі смачны ласунак, але і крыніца вітамінаў, лякарства ад шмат якіх хваробаў на ўсю зіму. Пры любой магчымасці запасіцеся журавінамі, асабліва калі ў доме ёсць дзеці і аслабленыя людзі. Лекавыя прыпасы з іх могуць захоўвацца да вясны, і яны не- аднойчы выратуюць вас у час хваробы.

ВЕЛЬМI КАШТОЎНАЯ ЯГАДА

У народнай медыцыне журавіны  выкарыстоўваюць для прафілактыкі запалення моча-выводных шляхоў, для лячэння нырачнакаменнай хваробы і ачышчэння крыві. Ягады валодаюць танізавальным, асвяжальным і агульнаўмацавальным дзеяннем. Журавіны паляпшаюць разумовую і фізічную працаздольнасць, актывізуюць сакрэцыю страўнікавага і кішэчнага соку, стымулююць апетыт, нават паніжаюць цукар у крыві. Здаўна журавіны выкарыстоўвалі пры бытавых атручэннях чадным газам, пры паніжанай кіслотнасці страўніка, а таксама пры малакроўі.

У журавінах шмат вітамінаў, асабліва аскарбінавай кіслаты, і вельмі мала калорый, таму яны — ідэальны прадукт для здаровага харчавання. Iх ужываюць у натуральным выглядзе, у выглядзе морсаў, кісялёў, кладуць у квашаную капусту, робяць начынкі для пірагоў.

Нарыхтаваць журавіны ў запас проста: дастаткова ягады перабраць, прамыць і заліць халоднай гатаванай вадой. Нават цукар для гэтага не патрэбны — у журавінах шмат карысных рэчываў, якія перашкаджаюць размнажэнню гніласных бактэрый. Можна скарыстаць для нарыхтоўкі  і спосаб хуткага замарожвання.

 

АД ГРЫПУ I ПРАСТУДЫ

Журавіны маюць уласцівасць не толькі знішчаць шкодныя бактэрыі і вірусы, але і паніжаць тэмпературу. Ідэальны сродак для гэтага — морс, які можна піць без абмежаванняў, калі ў вас няма алергічнай рэакцыі. Нагадаем, як правільна прыгатаваць напоі з журавінаў, каб захаваць вітаміны.

«Жывы» морс

Прамыйце ягады ў праточнай вадзе, дайце ёй сцячы, затым у эмаліраванай пасудзіне разамніце іх драўляным таўкачыкам. Адцісніце сок, пастаўце яго на некалькі гадзін у халоднае месца. Жамерыны заліце халоднай гатаванай вадой і пагатуйце на працягу 5 хвілін на слабым агні. Дайце настояцца пад накрыўкай да астывання, працадзіце, дадайце цукар і натуральны журавінавы сок.

Карысны сок у запас

Прамыйце ягады, разамніце, адфільтруйце сок. На адзін яго літр  пакладзіце 250 г цукру, нагрэйце на невялікім агні да тэмпературы 85 градусаў і вытрымайце 10 хвілін на вадзяной лазні. Разліце сок у бутэлькі, пастэрызуйце на вадзяной лазні 15 хвілін. Захоўвайце ў халаднаватым месцы.

РЭЦЭПТЫ ДЛЯ ГІПЕРТОНIКАЎ

• Прапусціце журавіны праз мясарубку, змяшайце з мёдам у роўных прапорцыях, прымайце па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень за 15 — 20 хвілін да яды.

• Прыгатуйце сок са свежых ягад, змяшайце з цукрам у роўных прапорцыях. Прымайце па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень пасля яды.

• Закіпяціце са шклянкай вады і 0,5 шклянкі цукру 2 шклянкі размятых журавінаў, працадзіце і дадайце ў фітагарбату ад ціску.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.