«Краявіды Нясвіжа» і мясныя ружы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калі вы зойдзеце ў кафэ «Несцерка» і закажаце катлеты ці блінчыкі, не пашкадуеце. Асабліва прыгатаваныя ўмелым рукамі повара 6-га разраду Кацярыны Фёдараўны Крыўко. Яна сапраўды ўкладвае душу і добры настрой, калі гатуе стравы. Фаршыраваныя грыбочк і спадабаюцца любому гурману, або заліў- ная рыба пад маянэзам. Калі трэба прыгожа аформіць вясельны ці юбілейны стол, Кацярына Фёдараўна (а працуе яна ў кафэ «Несцерка» КУП «Магазін № 3 г.Нясвіжа») зробіць гэта разам з калегамі на вышэйшым узроўні.

Яе фірменная страва — ружачкі з мяса — таксама выклікаюць захапленне наведвальні- каў. Кулінарнае майстэрства К.Ф.Крыўко неаднаразова пацвярджала на раённых і абласных конкурсах, за што атрымлівала граматы і прэміі. З густам аформленыя прысмакі па годнасці ацэньвалі блізкія, дзеці і трое ўнукаў.

Клапатлівая гаспадыня, лепшая матуля і ласкавая бабуля аддана любіць сваіх родных. А на рабоце, як адзначыла загадчыца вытворчасц і кафэ «Несцерка» Т.Л.Руткоўская, Кацярына Фёдараўна вельмі адказная, добрасумленная і сціплая, заўсёды гатуе з творчым падыходам.

На гэтым здымку К.Ф.Крыўко — удзельн іца выставы на свяце, прысвечаным 70-годдзю раёна. Яе цудоўнае заліўное «Краявіды Нясвіжа» мела добрыя водгукі і матэрыяльнае заахвочванне ад кіраўніцтва КУП «Магазін № 3 г.Нясвіжа». А яшчэ К.Ф.Крыўко выязджае з калегамі па нядзелях на рынак, дзе прапануе гараджанам і гасцям гарачыя бліны і шашлыкі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.