«Мабільная» бібліятэка

У снежні 2009 года ў рамках рэалі- зацыі «Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і адраджэння вёскі Нясвіжскага раёна на 2006-2010г.г.» за сродкі раённага бюджэту для цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы набыты бібліобус — перасоўная бібліятэка на калёсах.

Яна з»яўляецца нестацыянарнай формай абслугоўвання насельніцтва, якое пражывае у вёсках, аддаленых ад стацыянарных бібліятэк. У нашым ра- ёне такіх маланаселеных пунктаў нямала, у іх, пераважна, пражываюць пажылыя людзі. Два разы на тыдзень, па зацверджаным графіку аўтамабіль з надпісам «Бібліобус» будзе абслугоў ваць чытачоў, прывозячы ім мастацкую і навукова-папулярную літаратуру, перыядычныя выданні.

У перспектыве плануецца абсталяваць «бібліятэку на калёсах» камп»ютэрам і аргтэхнікай для капіравання і раздрукоў кі дакументаў.

Бібліобус будзе курсіраваць па дзевяц і маршрутах. Пакуль жа, з першымі візітамі супрацоўнікі аддзела пазастацыянарнага абслугоўвання Нясвіжскай ЦБС і сельскія бібліятэкары наведалі вёскі Асмолава, Прасці, Новыя Навасёлкі, Амлынцы, у якіх абслужылі 87 чытачоў, выдалі ім 276 экзэмпляраў кніг, часопі- саў, газет. На чарзе — вёскі Казлоўскага, Грыцкевіцкага, Гарадзейскага і іншых сельскіх Саветаў. Работа толькі пачалася. У ходзе першых паездак выяўляецца попыт чытачоў, адбываецца своеасабл івае знаёмства з прапануемай паслугай. Дакладна вызначаюцца месца і час будучых стаянак бібліобуса.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.