МУЗЫ НЯСВІЖА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

* * *
Да 3-й гадавіны
з дня смерці Паўлюка Пранузы

Ён апавяў нябёсы, месяц, зоры
І велічна-ўрачысты сонца ўсход,
Спяваў пра шчасце, суцяшаў
у горы
І радаваў, і славіў свой народ…
І шлягеры ўстарэюць, і законы.
На Марсе беларус
праложыць след.
Ў пустыні збожжа ўзрастуць
загоны —
Паэта ж на вякі запомніць свет.

Зайграюць ліры

Калі журба мяне надломіць,
Пагасне ўраз запал душы,
То разгарну я вершаў томік —
Зайграюць ліры мне ў цішы.
І вернуць зноў настрой бадзёры,
Прагоняць прэч самоты цень.
Радкі паэзіі, як зоры,
Мой упрыгожаць новы дзень.
Альбо вазьму «Букет валошак» —
Ўзляціць паэтаў новых рой:
Валько, Гуленка, Жэрка,
Бордак…
Знайду тут вершаў цыкл і свой.
Паэзія мяне люляе,
Як матчын ласкавы напеў.
Яна мне ў сэрцы абуджае
Любоў, адвагу, ласку й гнеў.
Мне дораць паэтычны водар
Мятліцкі, Дукса і Хвалей,
Разанаў, Гальпяровіч, Бондар,
Баравікова і Гардзей.

Антон ВАЛЯВАЧ.

 

Памылка

Змрок на землю ападаў —
Дзед кудысьці прападаў.
I ніхто з сям»і не ведаў,
Дзе насілі ногі дзеда.

Можа б людзям і няўцям,
Ды сябе ён выдаў сам.
Сонцам цешыў сакавік,
Дзед пачаў рабіць падлік:

Лепшых цётак выбіраў,
З днём жаночым віншаваў.
Дзед унука падклікае
Ды канверт яму ўручае.

Кажа: «Хуценька нясі,
Цётцы Зосі аддасі…»
Паімчаўся пасланец,
Ды зусім не ў той канец.

Цётка Рузя, быццам маці,
Частавала хлопца ў хаце.
А паштоўку як дастала —
Дух заняўся, дрэнна стала:

Словы «Дарагая Зося!»
Апяклі агнём, здалося.
Дзед нядаўна, ледзь разднела,
Завітаў да Рузі смела,

Ды на дзедава вітанне
Ў хаце — мёртвае маўчанне,
Потым крыўды соль у вочы:
«Каб не грукаў больш уночы!

Хай цябе, дзяркач, кахае
Тая Зося дарагая…»
«Вось папаўся, дык папаўся, —
Дзед нарэшце здагадаўся.

— Эх, унучак, як заўжды;
Нарабіў ты мне бяды!
Чырванець пад старасць трэба,
Пераеўшы столькі хлеба».

I пайшоў, забыўшы шапку,
Віншаваць са святам бабку.

Міхась ВАЛЬКО.


***
Лёгкай чырванню
падмаляваныя,
Бы ружовыя фламінго,
Ў небе замкі зачараваныя,
Нібы думкі юнацтва майго.
Вецер рве іх, і гоніць, і блытае,
А яны ўсё плывуць і плывуць…
Шэрай восенню шчодра
абмытыя,
Супакоіцца мне не даюць.
Праплываюць і ў небе, і ў памяці
І знікаюць ў туманнай імгле.
Ноч іх студзіць зімоваю
наледдзю,
Заціхае прырода ў сне…
У свой час і жыццё чалавечае
Сыдзе ў лету … Тваё і маё.
Але ж нешта павінна быць
вечнае!
Нездарма ж мы на свеце жывём.
Так! Не жыць на зямлі
з табой вечна нам.
Не турбуйся ж аб гэтай бядзе,
Бо жыццё не канчаецца вечарам
І за ноччу світанак ідзе.
Хай не мы ўжо кветкай
расквецімся,
Але з нашых яна каранёў.
За сабой што пакінем
на свеце мы —
Пасля нас зацвіце тое зноў.

 

Шчодрасць душы
Ранкам
праменьчык у кроплі расы
Ззяе брыльянтам
найпрыгажэйшым.
Так і прыкметы
дзявочай красы
Лічыць юнацтва —
найдаражэйшым.
Але к апоўдню
ўжо знікне раса,
Мо застанецца
дзе
плямка сухая.
Знешняя так
прыгажосць і краса
Нібы сняжынка,
ў далоні растане.
Шчодрасць душы
і пяшчота яе —
Вось што ёсць вечнае,
што не старэе!
Гэту красу
і учынкі твае
Нават і час
закрануць не пасмее.

Iдзе вясна
Сонца ззяе мне ў вочы.
Як агонь, гарыць снег.
Не было быццам ночы —
Разбудзіў яе смех!
Смех вясёлы, няспынны,
Поўны пахаў вясны,
Па-дзіцячы нястрымны,
Разагнаў мае сны.
Ранак! Ранак вясновы
3 сонцам разам прыйшоў.
Снег са звонам вясёлым
3 даху капае зноў.
Ужо цёпла ў зацішку
Ля драўлянай сцяны
І у ранку празрыстым
Чуцен подых вясны.
Выйдзі разам са мною,
Распрануты, як я.
Сонца стрэнь веснавое —
У ім столькі жыцця!
Хай душа акрыяе
І як птушка ляціць,
Да вышынь узлятае —
Гэтак трэба нам жыць,
У душы каб заўсёды
Мець вясновы настрой,
Каб не ведала сэрца,
Што такое спакой!
Уладзімір ЖЫЛКО.

Утро художника

Фотоэтюд
Светланы ПОЛЬСКОЙ.

ратуша

В мире нет
ничего приятнее
Утра, начатого
с поцелуя.
И картины
невероятнее,
Что влюбленный
художник
рисует.
И нет строк,
тех строк
вдохновеннее,
Что влюбленный
поэт напишет,
И мелодии
сокровеннее,
Что влюбленный
маэстро
услышит.
И становится
неповторимою,
Открывая вдруг новь
за новью,
Удивительно
непостижимая
Жизнь,
наполненная
любовью.

 

Признание несвижанина


Прошу, художник, мне
картину нарисуй
В красивой рамке.
Изобрази там яркий солнца
поцелуй
В старинном замке.
Как будто снова этим
двориком бегу
Красив и молод.
Я навсегда картину эту сберегу —
Любимый город.
Мне улыбалось в жизни много
городов
Тепло и ярко,
Но вспоминались из далеких
детских снов
Аллеи парка.
Пускай хранят тебя костела купола
— Святые стражи.
Мой Несвиж, я уже давно
влюблён сполна
В твои пейзажи!

Встреча


О, зеркало жизни —
сплошные осколки!
На мир я устала смотреть
через веки.
Ах, где же вы были, скажите,
так долго?!
Мы с вами встречались
в серебряном веке.
И звезды на небе
такими же были.
И так же от нежности таяли свечи.
О, как я любила! О, как вы
любили!
Мы в нынешнем веке
назначили встречу.
Пусть всё по-другому, пусть
всё изменилось.
Пусть много потеряно
в суетном беге.
Вот только сердца будут
биться, как бились.
Любить, как любили
в серебряном веке.
Жанна ЛЕВИТАН.

***
Памяці брата Аляксея

Не пакіну у журбе.
Ў соннай далі летуценняў
Буду не адно імгненне
Я маліцца за цябе.
Ведаю, настане час —
Я сустрэчу прычакаю.
Ў паднябесных міражах
Табе песню заспяваю.
Ты чакай мяне, чакай.
Толькі вось калі — не знаю,
Я прыйду ў твой светлы край —
Край без смутку і адчаю.

Чаканне


Плача дождж самотным ранкам,
Не здаецца хмара злая.
Я не жонка — паланянка,
Зноў пазбаўленая раю.
Сонца — толькі па-над храмам.
Я цябе не дакараю.
Ёсць мяжа жыццёвым драмам.
Дзе мяжа майго адчаю?
Зноў існую па-за часам,
Ў невядомасці блукаю.
З адзінотаю сам-насам
Я прыход вясны чакаю.
Молитва к Господу
Я молюсь тебе о спасении,
О спасеньи души моей.
Я молюсь тебе о терпении,
Чтоб хватило на много дней.
Я молюсь о сыночке, дочках,
В вере пусть пребывают они.
Жизни тонкие стебелечки,
Ты от ветра их сбереги.
О родителях, братьях, сестрах,
Об огромной моей родне.
Пусть они каждый миг свой
помнят
О Великой Твоей Земле.
Валентина ЩЕРБАКОВА.

Заспявалі жаўрукі


Заспявалі жаўрукі
Ранняю вясною,
І зусім нам не з рукі
Адставаць з сяўбою.
Выйдзеш ты раней у поле —
Дасць яно аддачу.
Хлеба будзе болей,
Толькі так, не йначай.
Зерне вільгаць любіць,
Лепш расце і спее.
Каласы ўзбуяюць,
Сонца іх прыгрэе.
Ўсё ў нас у парадку —
Да сяўбы гатовы.
Будзем мы ў дастатку
З ураджаем новым.
Уладзімір БОГДАН.

***
Я так старалась отпустить
Тебя в то самое пространство,
Где наконец порвется нить,
Что приковала к постоянству —
Не к постоянству красоты
И душ счастливого мерцанья,
А к постоянству немоты
И озаренья ожиданья.
Да, та невидимая нить,
Что по ошибке нас связала,
Ведь не связала — пронизала,
Чтоб с той иглой мне
в сердце жить.
И видеть, как возможно было б
Нам к счастью руки протянуть,
Чтоб не пустынным, не унылым
Перед собой увидеть путь.
Но чтоб шагнуть — нужна
ведь сила.
А ты её растратил зря.
На радость призракам постылым
Я отрываюсь от тебя.
И вновь дар речи обретаю,
Сдираю лопнувшую нить,
Со смехом в облако взлетаю,
Чтоб мир открытьем удивить,
Что стих, рожденный нелюбовью,
Как нелюбимое дитя,
Ведь может с той же самой болью
Жить, над бедой своей шутя.
Софья ЛЮБАНЕЦ.

***
Отрекусь от тебя, непрошенный,
На прощание хлопну дверью.
Отпускаю не по-хорошему —
За окном завываю зверем.
Колдовские костры разложены,
Полыхнут, набирая силу.
Отпускаю не по-хорошему —
Ничего тебе не простила.
Беспокойно вздыхает зарево,
Вздрогнул бубен, в руке зажатый,
Заговоры струятся в варево,
Берегись меня, виноватый!
Мрак ночной над огнями мечется,
Обжигаясь об искру злую.
Только боль моя всё не лечится.
Ненавижу тебя, ревную.
Закипают котлы тяжелые,
Все для дела готово, значит…
Только ведьма, склонивши
голову,
Позабывши о мести, плачет.
Лилия КРУТОВА.

* * *
Для меня — тебя больше нет.
Для тебя — меня больше не будет.
Одинокий, седой рассвет
Нас с тобой никогда не разбудит.
Все проходит с теченьем лет,
Нужно это понять нам, людям.
Я при встрече скажу: «Привет!»
И что было, с тобой забудем.
Но поверить теперь сто лет
Никому не смогу на свете.
Хоть при встрече скажу: «Привет!»
Мы чужие на этой планете.
Лилия БЕЛАЯ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.