НАВІНЫ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

3 расіянамі — станоўчае сальда

Як інфармуе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці, студзень 2010 года прынёс неблагія вынікі для айчынных экспарцёраў. Знешнегандлёвы абарот таварамі ў цэлым па вобласці склаў 459,9 мільёна долараў і павялічыў- ся больш чым на чвэрць у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У тым ліку экспарт — 342,8 мільёна долараў (узрос на 87,8%), імпарт — 117,1 мільёна долараў (скараціўся на 34,9%). Склалася станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 225,7 мільёна долараў.

Павелічэнне экспарту адбылося дзякуючы выгадным кантрактам на пастаў- ку калійных угнаенняў (на суму 135,3 мільёна долараў), рэалізацыі за мяжу аўтамабіляў грузавых і запчастак да іх (на 22,4 мільёна долараў) і цукру (на 9,1 мільёна долараў). Зніжэнне імпарту звязана са спыненнем паставак у вобласць нафты сырой (летась за студзень яе закуп ілі на 57,6 мільёна долараў).

3 агульнага аб»ёму экспарту на долю Расіі прыпала 26,5%. Знешнегандлёвы абарот з гэтай краінай перавысіў 120 мільёнаў долараў і знізіўся ў параўнанні са студзенем мінулага года на 13,6%. Экспарт склаў 90,8 мільёна долараў (узрос на 68,6%), імпарт — 29,6 мільёна долараў (скараціўся на 65,4%). У гандлі з расіянамі склалася станоўчае сальда ў памеры 61,2 мільёна долараў.

Індыйскі кантракт

Пагадненне аб продажы хлорыстага калію ў Індыю заключыла ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» — эксклюзіўны пастаў шчык калійных угнаенняў вытворчасц і РУП «ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій» на замежныя рынкі. Цана пастаў ляемых у Індыю калійных угнаенняў складае 370 долараў за тону.

Тэрмін дзеяння папярэдняга кантракта на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю па цане 460 долараў за тону закончыцца ў канцы сакавіка. Пры гэтым большая частка аб»ёмаў, закантрактаваных у папярэднім пагадненні, была адгружана ўжо да канца чацвёртага квартала 2009 года.

Тэрмін дзеяння новага кантракта — да сакавіка 2011 года ўключна. Адгрузка прадукцы і па гэтым пагадненні пачнецца ў красавіку 2010 года і будзе ажыццяўляцца да сакавіка 2011 года.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.