Не — вытворчаму траўматызму

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У раёне прайшоў міжрэгіянальны семінар арганізацый АПК нашага, а таксама Клецкага, Капыльскага, Слуцкага, Салігорскага і Стаўбцоўскага раёнаў па пытаннях аховы працы. З уступным словам выступіў першы намеснік старшын і райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.М. Коршун, які коратка і ёміста пазнаёміў гасцей з Нясвіжчынай і яе асаблівасцямі, пажадаў удзельнікам мерапрыемства плённай работы.

І сапраўды, на семінары, які вяла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасц і і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама А.В. Кузьміна, ішла адкрытая, зацікаўленая размова аб асноўных прычынах вытворчага траўматызму і яго прафілактыцы, аб небяспецы прафзахворванняў.

Так, начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў і аховы працы кам ітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінаблвыканкама А.М. Кавалёва раскрыла сутнасць дзяржаўнага кіравання аховай працы на тэрытарыяльным узроўні, асвятліла меры, якія прымаюцца выканаўчымі і распарадчымі органамі па паляпшэнні ўмоў працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.

Кіраўнік групы па ахове працы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванн і Мінаблвыканкама А.Я. Піліпенка гаварыў аб асноўных прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці і патрабаваннях аховы працы пры правядзенні вясновых палявых работ. Першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаў най інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь М.М. Цэха расказаў аб рабоце па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях АПК вобласці. Цікавасць залы выклікала і інфармацыя аб наладжванні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў сельгасарганізацыях, якую прадаставіў галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога аб»яднання прафсаюзаў А.В. Матуз. Шмат канкрэтных рэкамендацый па выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб»ектах сельгасвытворчасц і даў намеснік начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі абласнога ўпраўлення МНС С.В. Габруковіч. Ён таксама на наглядным прыкладзе прадэманстраваў правілы карыстання вогнетушыцелем і ахарактарызаваў самыя распаў сюджаныя з гэтых прыбораў.

Пытанні транспартнай бяспекі ў перыяд правядзення пасяўной кампаніі асвятл іў начальнік АДАІ РАУС І.М. Шчасны, пазнаёміў прысутных са статыстыкай ДТЗ з удзелам сельгастэхнікі па вобласці, адказаў на шматлікія пытанні слухачоў.

Аб патрабаваннях тэхнікі бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў пры правядзенн і пасяўной кампаніі гаварыў дзяржаў ны інспектар па кантролі за перавозкай небяспечных грузаў аўтатранспартам Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь Д.А. Коршунаў, аб ахове працы пры рабоце ў ахоўных зонах паветраных ліній і рабоце ў электраўстаноўках — начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга» В.М. Драздэнка.

Грунтоўны аналіз праблем у забеспячэнн і здаровых умоваў працы работн ікаў сельгасарганізацый зрабіла ўрачг ігіеніст РЦГіЭ І.Г. Шыманская. Яна закл ікала ўсіх удзельнікаў семінара нефармальна ставіцца да забеспячэння здаровых умоваў працы людзей, граматна прапагандаваць сярод работнікаў санітарныя веды і неабходнасць вядзення здаровага ладу жыцця, таму што ад здароў я тых, хто працуе сёння, у многім залежыць і здароўе будучых пакаленняў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.