«Пад ветразем кахання»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пятніцу ў ДК «Камунальнік» прайшоў раённы конкурс маладых сем»яў «Пад ветразем кахання». Удзел у ім прынялі Т.М. і Ю.Д. Зубовіч з Сейлавіч, Д.С. і С.У. Хвалько з Нясвіжа, А.А. і Д.У. Кадзев іч з Затур»і, А.А.Дунчанка і Ю.Г. Лоб іна з Хвоева, Т.А. і Ю.А. Кабяк з Грыцкев іч і Т.І. і С.У. Юнкевіч з Лявонавіч.

Знаёмства з сем»ямі пачалося ў фае дома культуры, дзе была наладжана выстава «Любімы дом — мы тут жывём», на якой яны прадставілі фоталетапіс сям»і, а таксама свет сваіх захапленняў. Тут можна было ўбачыць і розныя вышываныя творы мастацтва і кулінарныя шэдэўры.

На першым этапе конкурса ўсе ўдзельнікі расказалі пра гісторыю знаёмства і падзяліліся сакрэтам свайго сямейнага шчасця. Далей прадэманстравал і, наколькі яны дружныя, разумеюць і могуць дапамагчы адно аднаму. У выні- ку першае месца заняла сям»я Сяргея Уладзіміравіча і Таццяны Іванаўны Юнкев іч з Лявонавіч. Менавіта яны і прадставяць наш раён на абласным конкурсе маладых сем»яў. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Парадавалі гледачоў сваімі канцэртным і нумарамі творчыя калектывы РЦК і А. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.