Прывабная і пазітыўная

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэта чароўная жанчына любіць сонца, усмешлівых людзей і жыццё ва ўсіх яго праяўленнях.

— Люблю жыццё ўжо за тое, што Бог падараваў мне яго, — гаворыць Людміла Крыўко. — Асабліва, калі сонечныя дні, а сустрэчныя ўсміхаюцца. Люблю сваю сям»ю, маіх трох мужчын, якім удзячна за тое, што разумеюць і шануюць мяне.

— Ну, а работа? На мой погляд, яна ў цябе сумная — лічбы, лічбы…

— Ну, што ты! — з усмешкай пярэчыць галоўны эканаміст раённага аддзела статыстыкі Л.А.Крыўко. — Лічбы раскрываюць сацыяльна- эканамічны стан нашага жыцця, яны могуць расказаць пра многае. І я ўжо не ўяўляю жыцця без цікавай работы статыстыка. А ўвогуле, з дзяцінства марыла стаць актрысай, але жыццё вядзе, куды вядзе.

— Якой павінна быць жанчына?

— У першую чаргу, заў- сёды і ўсюды быць жанчынай, жаноцкай і прывабнай, добразычлівай, усмешлі- вай. Не зайздросціць і не гневацца, мець час на сябе, любімую, зрабіць прычоску і манікюр, палюбавацца на кветкі, якія пасадзіла ля дому. Тады і настрой будзе цудоўны, і радасць жыцця адчуеш.

— Чым любіш займацца ў вольны час?

— Вяжу розныя рэчы для сям»і і сяброў, летам люблю капацца ў агародзе.

Прыемна паглядзець на працу сваіх рук, на яркія фарбы кветак. А яшчэ люблю чытаць, бо свет кнігі такі шматгранны і маляўнічы. Падабаецца збіраць грыбы ў лесе. Як бачыце, пазітыўны настрой Людмілы Крыўко дапамагае ў жыцці. Па сутнасці, такой і павінна быць сучасная жанчына, каб захапляць і хваляваць, пакараць і любіць. На тое яна і ёсць прадстаўніца цудоўнага полу.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.