Пясняр роднага краю

Паэзіі, як і каханню, усе ўзросты падуладныя. І гэта цудоўна, калі чалавек на восьмым дзесятку жыцця выпускае чарговы зборнік пад назвай «Роднымі сцежкам і». Значыць, душа ў яго маладая, аднос іны да слова і роднай зямлі — трапятлі- выя, паважліва-улюбёныя. Так і аўтар кнігі — Уладзімір Сцяпанавіч Богдан, чалавек паважаны, інтэлігентны, тонкі знаўца і аматар паэтычнага, з пачуццём годнасці і гумару, прыхільнік літаратурна-музычнага аб»яднання «Валошкі», створанага пры раённай бібліятэцы. Яго кіраўнік Валянці- на Шчарбакова і прадставіла нядаўна кнігу У.С.Богдана «Роднымі сцежкамі», якая складаецца з трох частак. Першая прысвечана дзецям і прыгодна для сямейнага чытання, другая — роднаму краю, трэцяя складаецца з падборкі гумарыстычных вершаў. Аўтар па просьбе прысутных прачытаў некалькі твораў, напоўненых грамадзянскім, патрыятычным і лірычным гучаннем

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.