Раённы фестываль

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

27 сакавіка 2010 года ў рамках XVI абласнога агляду “народных” і “ўзорных” аматарскіх калектываў адбудзецца раённы фестываль з удзелам калектываў Нясвіжчыны са званнем “народны” і “ўзорны”.

У межах абласной грамадска-культурнай акцыі “Шлях Перамогі”, прысвечанай 65-й гадавіне Вялікай Перамогі, у канцэртнай праграме прадугледжана таксама выступленне ветэранскіх калектываў пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун і Валерыя Цыганкова. Па выніках прагляду праграм камісія адзначыць лепшыя праграмы, калектывы, асобных выканаўцаў, якія і будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў Х Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г. Мінск) і заключным канцэрцемарафоне “Паклонімся вялікім тым гадам” (г. Маладзечна), якія адбудуцца ў маі.

У раённым фестывалі задзейнічаны і ўдзельнікі конкурсу вядучых шоу і канцэртных праграм. Яны выступяць у дзвюх узроставых катэгорыях: ад 7 да 14 і ад 15 да 30 гадоў. Таксама у канцэртнай праграме будзе прапанаваны і гледачам, і камісіі фрагмент спектакля ў пастаноўцы тэатральна-драматычнага тэатра Сноў- скага СЦКіА (кіраўнік Аляксей Дунчанка) на прысваенне звання “ўзорны”.

Кошт білета – 3000 рублёў. Для вучняў і студэнтаў – 1500 рублёў. Пачатак у 17 гадзін.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.