Слаўныя, цудоўныя жанчыны Нясвіжчыны!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

8-е Сакавіка — першае свята вясны, а вясна — гэта заўсёды ўвасабленне прыгажосці, сімвал абнаўлення і светлай надзеі. Прыход вясны і свята, прысвечанага жанчынам, успрымаецца як адно цэлае. Прырода ўвасобіла ў іх усё самае лепшае — уменне шчыра радавацца і несці радасць блізкім, здольнасць любіць і дарыць гэта пачуццё акружаючым, быць заўсёды прыгожай.

Без талента і руплівасці жанчын нельга ўявіць сучаснае Беларусі. На вашых кволых плячах ляжыць адказнасць за будучае юных грамадзян Нясвіжчыны, клопат аб тых, каму давядзецца працаваць у розных галінах. Вобраз Айчыны атаясамліваецца ў грамадзянскай свядомасці з вобразам жанчыны-маці, працаўніцы і захавальніцы традыцыйных каштоўнасцей.

Няхай вясна шчодра адорыць вас сваім цяплом і святлом, абудзіць новые надзеі і натхніць на добрыя справы, а 8-е Сакавіка, як гімн вашай прыгажосці, жаноцкасці, гарманічнасці і чароўнасці ўдыхне вясновую энергію і добры настрой, ахутае павагай і пяшчотай, падорыць удачу, каханне, здароўе і шчасце вам і вашым блізкім!

З глыбокай павагай Алена НОВІК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.