Узоры спрытных рук

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжчына заўсёды славілася майстрам і і ўмельцамі народных промыслаў. Яны стварылі свае традыцыі, адбіраючы і адшліфоўваючы лепшае з пакалення ў пакаленне, перадаючы яго ў спадчыну нашчадкам.

Сёння ў раёне звыш 400 майстроў — сапраўдных прадаўжальнікаў справы продкаў. Іх вырабы з»яўляюцца ўпрыгажэннем шматлікіх выставаў, традыцыйных святаў і абрадаў.

У 1998 годзе загадчыцай Каралінскага сельскага клуба стала Алена Анатольеў на Хоміч. Пазнаёміўшыся з Верай Іванаўнай Мацневай, якая на той момант вяла гурток саломапляцення пры Нясвіжскім раённым Цэнтры культуры і адпачынку, зачаравалася саломкай. Спачатку, як прызнаецца Алена Анатольеў на, — баялася, што нічога не атрымаецца.

А потым актыўна ўключылася ў работу, і ўсё пайшло на лад — стварыла такі гурток у сваёй клубнай установе. Азы засвоіла хутка. Астатняе — фантазія і праца. I сталі з яе рук з»яў- ляцца на свет цудоўныя птушкі, кветкі, вазы, модныя капелюшы, пацеркі, якія проста заваражылі членаў журы на конкурсе «Саламяныя дзівосы» (1999 год), дзе Алена стала дыпламанткай у намінацы і «Лепшы вучань», а ў гэтым жа годзе яе прынялі ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Алена Хоміч вельмі адказны чалавек, самая актыўная ўдзельніца розных выставаў: раённых, абласных, рэспублі- канскіх, міжнародных — яе саломка прычаравала жыхароў Польшчы, калі праходз ілі дні Нясвіжа ў Пулавах.

Добра ў Алены наладжана работа з дзецьмі. 3 2001 года яна працуе кіраўні- ком гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Залацістая саломінка» пры РЦКіА. За кароткі час прывабіла сваімі чароўнымі рукамі многіх прадстаўнікоў малодшага пакалення горада. Дзякуючы юным умельцам, зроблены насценныя пано, сурвэткі, «павукі», розныя сувен іры. І, магчыма, з яе лёгкай рукі, з»явяцца новыя майстры прыгожага мастацтва.

Таленавітая жанчына, якая акрамя асноў най работы і хатніх абавязкаў, знаходз іць час, цеплыню душы, азарт для творчасці, стварае сапраўдныя цуды. Акрамя саломапляцення, Алена асвоіла тэхніку гільяшыравання (выпальванне па тканіне) — створана цудоўная калекцыя сурвэтак і сталовых камплектаў, неаднаразова праводзіла майстар-класы па гэтым відзе творчасці.

Алена Анатольеўна таксама авалодала тэхнікай ткацтва паясоў (на дошчачцы і бердзечках) — у калекцыі маюцца дзесяткі вырабаў.

А якія цуды ўжо каторы год яна нам дорыць пад Новы год! Яе рукамі выкраены і сшыты касцюмы: Бураціны, Ката Матроскіна і іншых персанажаў. Акрамя карнавальных, А.Хоміч апранае ў свае ўборы і танцавальныя калектывы Цэнтра культуры.

I гэта яшчэ не ўсё, чым займаецца Алена Анатольеўна Хоміч! Штогод на Вялікодную выставу яек яна робіць цудоў ныя творы з бісера. У гэтым годзе збылася яшчэ адна мара майстра — яна стала ствараць найпрыгажэйшыя творы вышыўкі крыжыкам. Не так даўно А.А.Хоміч прысуджана ганаровае званне «Народны майстар Беларусі» (дарэчы, у Беларусі такіх таленавітых майстроў 40, у Мінскай вобласці — 11).

I як бы далёка ні крочыла тэхніка, якіх бы дасягненняў не мела ва ўсіх сферах вытворчасці электроніка, — рукі чалавека не могуць заставацца без справы. Рэч, створаная самастойна, у якой можна адлюстраваць сябе, свае пачуцці, заўжды знойдзе дастойнае месца.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.