“Выратавальнікі вачыма дзяцей”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Больш за 400 дзіцячых работ былі прадстаўлены на абласной выставе «Выратавальнікі вачыма дзяцей», якая прайшла на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

Гэта — калектыўныя і індывідуальныя творы вучняў школ, гімназій, ліцэяў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, а таксама дашкольных устаноў, якія перамагл і ў адпаведных намінацыях на раённых этапах конкурсу. У кожнай з іх, такіх, як «Плакаты», «Вырабы», «Мадэл і пажарна-выратавальнай тэхнікі», «Вершы» і інш. былі вызначаны пераможцы.

Упершыню журы адзначыла і фотаработы. Праз творчасць рабяты паспрабавалі паказаць, як яны бачаць пытанні супрацьпажарнай бяспекі, прафес ію пажарных-выратавальнікаў.

Падчас агляду-конкурсу ўсе 23 ра- ённыя аддзяленні Беларускай маладз ёжнай грамадскай арганізацыі выратавальн ікаў-пажарных Міншчыны атрымал і свае сцягі.

У гэты дзень была адзначана і работа лепшых супрацоўнікаў раённых аддзелаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама педагогаў за эфектыўную работу па іх прафілактыцы сярод дзяцей. Прыемна, што ся род узнагароджаных былі і прадстаў нікі Нясвіжчыны- інжынер інспекцы і дзяржпажнагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, лейтэнант унутранай службы В.В.Галаў- ко і вядучы спецыяліст аддзела адукацы і райвыканкама С.А.Шатрун.

Дыпломамі адзначаны і 7 работ маленькіх несвіжан, 6 з іх — выхаванцы раённага Цэнтра пазашкольнай работы.

Уручалі заслужаныя ўзнагароды пераможцам намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС М.М.Шышканаў, а таксама прадстаўнікі іншых аддзелаў аблвыканкама і арганізацый Міншчыны. За цудоўныя работы дзецям падзякаваў ад імя жыхароў Нясвіжчыны намеснік старшыні райвыканкама А.І.Майсеня.

На фота: дыпломы першай ступен і атрымалі: у намінацыі «Выраб» Глеб Маргачоў і «Сачыненне» Ангеліна Корсак.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.