Захапляюцца ўбачаным

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наш горад прыцягвае сваёй цікавай гісторыяй і самабытнасцю шматлікую колькасць турыстаў. Летась, напрыклад, у сектар «Ратуша» Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» наведаліся 21252 чалавекі, а гэта больш, чым у 2008 годзе. Ехалі людзі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ноўгарада, Архангельска, Якуціі, Новарасійска, Вільнюса, Уладзівастока, Казахстана, Баранав іч, Хакасіі. Былі госці і з далёкага замежжа: Германіі, Ірландыі, Англіі, Кітая, Італіі, Польшчы, Бельгіі, Швецыі. Прадстаўнік апошняй краіны быў прыемна здзіўлены ўбачаным у ратушы і ў Нясвіжы, напісаў захапляючы водгук у кнізе. Дарэчы, тут занатаваны толькі падзякі і станоўчыя ўражанні ад сустрэчы са старадаўнім горадам, цікавымі экскурсіямі, прафесіяналізму супрацоўнікаў Ратушы, партрэтам і Радзівілаў, музейнымі рэліквіямі, гасціннымі беларусамі.

Самае цікавае: некаторыя экскурсанты шчыра прызнаваліся, што не чакалі ўбачыць такую прыгажосць і шмат сучаснага ў невялікім гарадку. І ў бягучым годзе колькасць жадаючых пабачыць старадаўні Нясвіж з яго прогожымі паркамі і помнікамі дастатковая: да нас прыязджалі каля 2 тысяч чалавек, а гэта больш леташняга. Экскурсанты былі з Польшчы, Расіі, ЗША і іншых месц. Для таго, каб госці змаглі не толькі ўбачыць славутасці нашага горада, але і ўзяць на памяць што-небудзь, музейзапаведн ік выпусціў каляндар на англійскай і беларускай мовах з краявідамі Нясвіжа, унутры якога ёсць здымныя паштоўкі, відэадыскі, буклеты на дзвюх і трох мовах, значкі і магніткі. А яшчэ ў Ратушы (ды ў кіёсках, салоне-галерэі «Скарбніца») можна купіць брашуры, буклеты, кнігі, карты, даведнікі, сувеніры, паштоўкі. Словам, усё, чым звычайна цікавяцца турысты, дэлегацыі і госці горада.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.